Навіны кампаніі

Прэс-рэліз Галоўны медыяхолдынг краіны пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Палажэнне аб праекце размешчана на афіцыйным сайце арганізатара www

Інфармацыйнае паведамленне 23 студзеня спартыўныя каналы "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт" у прамым эфіры пачнуць трансляцыю чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні. У сераду ў Мінску жаночай кароткай праграмай стартуе першынство Еўропы па фігурным катанні.

Прэс-рэліз 22 студзеня ў эфіры “Беларусь 3” прэм’ера васьмісерыйнага дакументальнага фільма “Дом, дзе жыве мастацтва” да 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.  Сацыякультурны канал пакажа гісторыю самага вялікага музея краіны – ад заснавальніка Мікалая Міхалапа да цяперашняга кіраўніка Уладзіміра Пракапцова, ад разбурэння скульптур і рабавання фондаў фашысцкімі захопнікамі да аншлагаў падчас сучаснай міжнароднай Ночы музеяў і выстаў у Кітаі, Ватыкане, Іспаніі і іншых краінах.

Інфармацыйнае паведамленне 18 студзеня ў эфір тэлеканала "Беларусь 1" вяртаецца праект Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў". У студыі Белтэлерадыёкампаніі будуць збірацца не толькі галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх СМІ, але і эксперты ў розных сферах, каб весці адкрыты дыялог без купюр пра самыя важныя і актуальныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і свеце.

Прэс-рэліз Праект "Да спаткання", які стартаваў летась у лістападзе, стаў вялікім эксперыментам для творчай каманды тэлеканала "Беларусь 2". Гэта зусім новы для беларускага тэлебачання фармат забаўна-рамантычнага шоу, аднак, нягледзячы на юны эфірны ўзрост, ён паспеў выклікаць цікавасць у патэнцыяльных удзельнікаў і заслужыў адабрэнне гледачоў.

Прэс-рэліз Сёння вечарам у эфіры "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін прапануе міжпраграмны іміджавы відэаролік, у якім карэспандэнты і вядучыя Белтэлерадыёкампаніі праверылі сваю загартоўку на трываласць і ўстойлівасць у суровых умовах надвор’я.

Прэс-рэліз Завяршылася беспрэцэдэнтная акцыя Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Дзед Мароз Online" - рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы наведалі больш за 50 тысяч анлайн-турыстаў з розных куткоў планеты.

Інфармацыйнае паведамленне 18 студзеня ў эфір тэлеканала "Беларусь 1" вяртаецца праект Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў". У студыі Белтэлерадыёкампаніі будуць збірацца не толькі галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх СМІ, але і эксперты ў розных сферах, каб весці адкрыты дыялог без купюр пра самыя важныя і актуальныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і  свеце.

Прэс-рэліз 18 студзеня ў сталічнай Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы пройдзе сустрэча тэлегледачоў са здымачнай групай фальклорнага праекта "Жывая культура" тэлеканала "Беларусь 3". Вядучая Кацярына Ваданосава і творчая каманда праграмы аб'ездзілі з экспедыцыямі шмат вёсак, каб захаваць у кадры ўнікальныя нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, і зараз гатовыя падзяліцца вопытам і гісторыямі з іншымі.

Прэс-рэліз 18 студзеня заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Саладуху споўніцца 60 гадоў, а 19 студзеня юбілей у народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель. У гэтыя дні сацыякультурны тэлеканал прапануе гледачам тэматычныя выпускі праекта "Майстры і куміры" з удзелам ганаровых імяніннікаў, а таксама музычную канцэртную праграму "Гэта шчасце.

Інфармацыйнае паведамленне  9 студзеня ў 21:45 тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць цырымонію ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Прэс-рэліз Да юбілею Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і 20-га Дня ратавальніка, які адзначаюць у нашай краіне 19 студзеня, творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала хранікальна-дакументальную стужку "Тэрыторыя бяспекі".

Прэс-рэліз З 12 студзеня ў эфіры "Беларусь 1" навучэнцы 5-11 класаў з розных куткоў нашай краіны зноў паспрабуюць свае сілы ў шоу-віктарыне для ўсёй сям'і "Я ведаю!". У новым сезоне юных эрудытаў чакаюць яшчэ больш займальныя пытанні і крэатыўныя заданні.

Прэс-рэліз З 8 па 11 студзеня 2019 года гледачы тэлеканала "Беларусь 1" змогуць убачыць прэм'еру 4-серыйнага баёпіка "БССР. Невядомая гісторыя". Кожная серыя біяграфічнай дакументальнай драмы распавядзе аб людзях, якія ўдзельнічалі ў стварэнні дзяржавы, проціборнічалі паміж сабою, гінулі за ідэю, але пры гэтым былі звычайнымі людзьмі са шкоднымі звычкамі і маленькімі слабасцямі, памылкамі, страхамі і моцнымі пачуццямі.

Інфармацыйнае паведамленне  7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць сустракаць светлае свята Нараджэння Хрыстова. Тэлеканалы медыяхолдынга падораць гледачам эксклюзіўныя трансляцыі, тэматычныя выпускі любімых праграм, лепшыя канцэрты, калядныя фільмы і кінапрэм'еры.

Тэлеканал "Беларусь 5" у сераду, 2 студзеня, у прамым эфіры пакажа матчы з удзелам беларускіх тэнісістак на турнірах ВТА ў Шэньчжэне і Брысбене. У 09:00 па мінскім часе на цэнтральны корт Шэньчжэня выйдуць першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка і прадстаўніца Расіі Кацярына Аляксандрава.

Прэс-рэліз Сёння ў 20:00 госцем праекта Агенцтва тэленавін "Макаёнка, 9" стане прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант. Вячэрняе шоу на "Беларусь 1" падрыхтавала самую эксклюзіўную інфармацыю пра Кіраўніка дзяржавы.

Прэс-рэліз Да зімовых святаў кожны імкнецца як мага лепш упрыгожыць свой дом і рабочае месца, каб стварыць навагодні настрой. Пах мандарынаў, яркая мішура і зялёная прыгажуня з бліскучымі цацкамі штогод ствараюць атмасферу чароўнай казкі.

Прэс-рэліз У кожнага свята сваё непаўторнае гучанне. Новы год, як правіла, напоўнены радасным громам феерверкаў, звонам бакалаў і цеплынёй віншаванняў, а яшчэ душэўнымі мелодыямі і галасамі любімых радыёвядучых

Дарагія сябры, нашы паважаныя тэлегледачы, радыёслухачы і інтэрнэт-карыстальнікі! Ад імя ўсіх супрацоўнікаў медыяхолдынга віншую вас з Раством і Новым годам! Напярэдадні цудоўных зімовых свят мы звычайна падводзім вынікі адыходзячага года і строім планы на будучыню.

Присоединяйтесь к нам