"Нашы" на "Беларусь 1": Міхаіл Грабоўскі

"Нашы" на "Беларусь 1": Міхаіл Грабоўскі 15.09.2017

Прэс-рэліз

18 верасня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Рэкардсмены". Героем першага выпуску стане самы выніковы беларускі хакеіст, уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Кубка Колдэра, двухразовы чэмпіён Беларусі Міхаіл Грабоўскі.

Адзіны беларус у НХЛ дакладна ведаў, чаго хоча, шукаў магчымасць рэалізаваць сябе ў любімым спорце з дзяцінства, і, калі яе не знаходзілася, выкарыстоўваў утоеныя рэзервы: гуляў на замерзлым возеры і эканоміў на абедах, каб купіць форму.

Зараз Міхаіл Грабоўскі - легенда сусветнага хакея, вядомы і любімы многімі гулец. Яго мэта - Кубак Стэнлі. Пакараць новыя вяршыні форвард будзе ў клубе "Вегас Голдэн Найтс", куды перайшоў пасля драфту пашырэння. Прадстаўляць каманду гулец будзе пад шчаслівым для яго нумарам - 84.

Гледачы "Беларусь 1" даведаюцца аб дзяцінстве вядомага спартсмена і яго жыцці за акіянам, аб тым, як Міхаіл прывыкае да абноўленага Мінска, чаму праводзіць майстар-класы для выхаванцаў "Юнацтва" і чаго, на яго думку, маладым беларускім хакеістам не хапае, каб прайсці ў НХЛ.

Аўтар фільма, журналіст Андрэй Казлоў і здымачная група АТН наведалі мясціны, дзе рос і фарміраваўся як спартсмен будучы хакеіст: гэта кватэра, у якой ён жыў у дзяцінстве, і дача. Менавіта яна, дарэчы, стала першым месцам для трэніровак. Бацька Міхаіла Грабоўскага Юрый Аляксандравіч паказаў першыя кубкі і трафеі сына, форму, клюшкі і іншыя рэліквіі, якія нагадваюць аб пачатку кар'еры. Сваім меркаваннем аб поспехах Міхаіла на прафесійнай ніве падзеляцца першы настаўнік Валерый Смірноў, а таксама трэнер хакейнага клуба "Юнацтва" Міхаіл Захараў.

Адзначым, у новым тэлевізійным сезоне праект "Нашы" будзе выходзіць на "Беларусь 1" у панядзелак у вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы". Фільм пра Міхаіла Грабоўскага гледачы ўбачаць 18 верасня.