На "Беларусь 2" з'явіцца "Занадта шмат хвастоў"

На "Беларусь 2" з'явіцца "Занадта шмат хвастоў" 15.09.2017

Прэс-рэліз

23 верасня тэлеканал "Беларусь 2" прапануе прэм'еру новага сезона першага на беларускім тэлебачанні відэаблога пра жывёл "Занадта шмат хвастоў".

Нязменная вядучая праграмы Седа Каспарава, знаўца кошак Кавальскі і джэк-расел-тэр'ер па мянушцы Маўклівы Джон прадоўжаць праводзіць зоалікбез для ўладальнікаў хатніх жывёл. Тэлегледачоў чакаюць падарожжы па краіне, свеце і сетцы Інтэрнэт у пошуках незвычайных заалагічных гісторый і новых знаёмстваў.

Кожны з 20 эпізодаў сезона 2017-2018 будзе напоўнены вясёлымі і карыснымі эксперыментамі, душэўнымі сустрэчамі, развенчваннямі народных міфаў і слушнымі парадамі ад экспертаў праграмы - заолагаў і ветэрынараў, заводчыкаў і грумераў, спецыялістаў па дрэсуры і доглядзе жывёл. Адзін з важных складальнікаў праекта - інтэрактыўнасць: тэлегледачы змогуць напрамую звязвацца з аўтарамі праграмы пасродкам сацыяльных сетак, удзельнічаць у фота- і відэаконкурсах.

У другім сезоне праекта "Занадта шмат хвастоў" творчая каманда адправіцца ў Еўропу, каб высветліць, куды зніклі знакамітыя венецыянскія кошкі, навошта прытулку для бяздомных жывёл уласны піяр-менеджар, як у Варшаве прыдумалі марожанае для сабак, якая парфума падабаецца вільнюскім гадаванцам. Па традыцыі не абыдзецца без сюрпрызаў, незвычайных адкрыццяў і паездак у розныя куткі роднай краіны.

Праграма "Занадта шмат хвастоў" будзе выходзіць на тэлеканале "Беларусь 2" кожную суботу ў ранішнім эфіры. Першы выпуск гледачы ўбачаць 23 верасня ў 6:55.