Пра кампанiю

Прэс-рэліз Стала вядома, як сёлета будуць выбіраць пераможца дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Механізм галасавання, уведзены Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам у 2017 годзе, застаўся ранейшым: меркаванне нацыянальнага журы ад кожнай з краін-удзельніц плюс вынікі анлайн-галасавання гледачоў на афіцыйным сайце песеннага форуму.

Прэс-рэліз 24 лістапада на тэлеканале “Беларусь 3” адбудзецца прэм’ера праграмы “Спявае Беларусь”, якая пазнаёміць гледачоў з самабытнымі таленавітымі калектывамі і прапануе разам з імі праспяваць любімыя беларускія песні.

Інфармацыйнае паведамленне Арганізатары і рэжысёры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" вызначылі чарговасць выступленняў краін-удзельніц на галоўным шоу 25 лістапада на "Мінск-Арэне". Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання-2018" у Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адбылася жараб'ёўка конкурсу.

Прэс-рэліз Сёння ў Мінску ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" дасць старт вялікаму еўратыдню. Тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы канал Беларускага радыё прапануюць аўдыторыі медыяхолдынга штодзённыя дзённікі "Еўрабачання", насычаныя навінавыя сюжэты і прамыя ўключэнні, а таксама жывую трансляцыю галоўнай падзеі форуму - фінальнага канцэрта дзіцячага "Еўрабачання-2018" на "Мінск-Арэне".

Прэс-рэліз 19 лістапада ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", якая стане пачаткам вялікага еўратыдня. Усе 20 дэлегацый краін-удзельніц пройдуць па чырвонай дарожцы, падзеляцца ўражаннямі з журналістамі, пачуюць сказанае на дарогу слова арганізатараў і прадзюсараў конкурсу.

Прэс-рэліз Сёння вечарам Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе ў эфіры "Беларусь 1" публіцыстычны кінанарыс "Ігару Лучанку. "Я ў песню сыду…" памяці народнага артыста Беларусі, кампазітара Ігара Лучанка.

Інфармацыйнае паведамленне Сёння тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі завяршае на "Мінск-Арэне" мантаж сцэны дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", і ўжо заўтра, 14 лістапада, там пачнуцца рэпетыцыі са статыстамі.

Прэс-рэліз 10 лістапада праект Агенцтва тэленавін "Макаёнка, 9" падзеліцца эксклюзівам з гледачамі канала "Беларусь 1". Гасцямі суботняга шоу гэтым разам стануць вядомая тэнісістка Арына Сабаленка і папулярны рэп-выканавец Feduk.

Інфармацыйнае паведамленне Зусім хутка спартыўнае ядро "Мінск-Арэны" ператворыцца ў рэпетыцыйную базу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". 5 лістапада там пачалося абуладкаванне асноўных пляцовак форуму, бо ўжо за тыдзень да галоўнага шоу ў Беларусь прыляцяць дэлегацыі краін-удзельніц.

Прэс-рэліз 10 і 17 лістапада гледачоў сацыякультурнага канала чакаюць спецвыпускі праекта “Навукаманія” да 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Калі тэлегледачы яшчэ ўпэўненыя, што ўсе таямніцы гісторыі беларускай навукі ўжо адкрыты, то творчая група праекта “Навукаманія” паспрабуе іх пераканаць.

Прэс-рэліз Міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з фондам "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" прадоўжылі тэрміны прыёму творчых фотаработ (сэлфі) на конкурс "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням" да 31 снежня 2018 года.

Прэс-рэліз 7 лістапада эфір "Беларусь 3" будзе прысвечаны савецкаму кінематографу розных гадоў - гледачоў чакае падборка з пяці поўнаметражных ігравых стужак. Акрамя кіно, тэлеканал пакажа канцэрт ВІА "Сіняя птушка" і музычную праграму "Залаты хіт" са "Славянскага базару ў Віцебску - 2018".

Прэс-рэліз Напярэдадні маштабнага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў сталіцы 25 лістапада, сацыякультурны тэлеканал запускае тэматычную эфірную акцыю "Песня для "Еўрабачання". Пятнаццаць год гісторыі" і пакажа ўсе 15 фінальных канцэртаў дзіцячых нацыянальных адбораў 2004-2018 гг.

Прэс-рэліз 1 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" стартуе другі сезон аўтарскай праграмы Ганны Эйсмант "Жанчыны і спорт". У новых выпусках здымачная група Белтэлерадыёкампаніі пабывае на зборах жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне ў гарах Італіі, а таксама падрыхтуе эксклюзіўныя кадры са Стамбула, дзе ўжо 6 гадоў выступае баскетбалістка Анастасія Верамеенка, але ў яе ў гасцях яшчэ не бывалі беларускія тэлежурналісты.

Прэс-рэліз 30 кастрычніка ў прамым эфіры "Беларусь 1" зорнай госцяй тэлекафэ праграмы "Дзень у вялікім горадзе" стане салістка легендарнага ансамбля "Сябры" Алеся. Ужо ў сераду яна прыме ўдзел у вялікім юбілейным канцэрце "Сяброў", які пройдзе ў Палацы Рэспублікі, а напярэдадні зазірне ў студыю самай жаночай праграмы на айчынным тэлебачанні.

Прэс-рэліз 31 кастрычніка ў эфіры спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга адбудзецца прэм'ера дакументальнага праекта памяці Анатоля Капскага. У карціне тэлегледачы ўбачаць знакамітага беларускага футбольнага менеджара энтузіястам, летуценнікам і шчырым вернікам.

Прэс-рэліз Сталі вядомыя імёны вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". На сцэну "Мінск-Арэны" 25 лістапада выйдуць Яўген Перлін, Зена (Зіна Купрыяновіч) і Хелена Мерааі. Урачыстую цырымонію адкрыцця музычнага форуму 19 лістапада ў НВЦ "БелЭкспа" будуць весці Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя.

Прэс-рэліз Надыходзяць доўгачаканыя фестывальныя дні: ужо 2 лістапада адкрываецца XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Агенцтва тэленавін, тэле- і радыёканалы медыяхолдынга акажуць інфармацыйную падтрымку форуму, а канал "Беларусь 3" напярэдадні фестывалю пакажа фільмы - прызёры мінулых гадоў.

Прэс-рэліз 29 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ерны паказ меладрамы "Каралева прыгажосці". Стужка раскажа аб няпростым лёсе савецкай правінцыялкі, якая насуперак усяму едзе ў Маскву, каб ажыццявіць сваю мару - працаваць манекеншчыцай.

Прэс-рэліз Афіцыйны мабільны дадатак Белтэлерадыёкампаніі з усімі тэлеканаламі медыяхолдынга набірае папулярнасць у беларускіх карыстальнікаў, тым самым дэманструе паспяховы старт кампаніі ў распаўсюджванні свайго кантэнту праз новыя медыяплатформы.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта: 
- Тэлеканал "Беларусь 1";
- Тэлеканал "Беларусь 2";
- Тэлеканал "Беларусь 3";
- Тэлеканал "Беларусь 4";
- Тэлеканал "Беларусь 5";
- Тэлеканал "Беларусь 24";
- Тэлеканал "НТБ-Беларусь";
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё;
- Радыёканал "Культура";
- Радыё "Беларусь;"
- Радыёстанцыя "Сталіца";
- Радыёстанцыя "Радыус FM";
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны ўвабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - гэта:
самая дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"!

Тэлеканал "Беларусь 2" - пазнавальна-забаўны тэлеканал. "Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае новыя забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа, а таксама спорт вышэйшай пробы - Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы УЕФА.

"Беларусь 2" - інтэрактыўны тэлеканал. Гледачы маюць магчымасць глядзець "Беларусь 2" у рэжыме анлайн і мець зносіны з творчай камандай кожнага праекта з дапамогай сацыяльных сетак, прымаць удзел у стварэнні якаснага кантэнту.


"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача - даверная гутарка на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

"Беларусь 4" - рэгіянальны тэлеканал, канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў""Беларусь 4. Гомель""Беларусь 4. Віцебск""Беларусь 4. Гродна""Беларусь 4. Брэст"
Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. 

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пры дапамозе прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.

"Беларусь 24"- гэта першы спадарожнікавы тэлеканал Республікі Беларусь, закліканы адлюстроўваць беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапаноўваючы замежным тэлегледачам аб`ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне и свеце. Гэта самыя свежыя навіны, актуальныя тэлепраекты і эксклюзіўны тэлепаказ.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТБ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТБ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТБ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТБ.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал. У аснове вяшчальнай палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус FM". Радыёстанцыя працуе для актыўнага насельніцтва краіны. На хвалях "Радыус FM" - сучасная музыка, свежыя навіны і карысная інфармацыя. Папулярныя дыджэі ствараюць добры настрой і дораць падарункі. "Радыус FM" у эфіры кругласутачна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сайт - radiusfm.by.

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца". З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - радыё прытрымліваецца прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Радыё "Сталіца" - дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, здольная канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. Штодня радыё "Сталіца" суправаджае вас 24 гадзіны на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 і 105,1 Fm або ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце, а з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы (Мінск і Мінская вобласць).

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. На сённяшні дзень радыё вяшчае на 9 мовах. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай, з 2017 - на арабскай мове.
Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнэце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.