"Клуб рэдактараў" у новым сезоне змяняе час выхаду

"Клуб рэдактараў" у новым сезоне змяняе час выхаду 04.10.2017

Інфармацыйнае паведамленне

Праект Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў" у новым сезоне змяняе час выхаду, але не змяняе сваіх прыярытэтаў. З 6 кастрычніка ў студыі Белтэлерадыёкампаніі па-ранейшаму будуць збірацца галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх СМІ, каб весці адкрыты дыялог без купюр пра найважнейшыя і актуальныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і ў свеце.

Праграма "Клуб рэдактараў", аўтарам ідэі і вядучым якой выступае Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, вось ужо на працягу 7 гадоў з'яўляецца дыскусійнай пляцоўкай, дзе гледачы атрымліваюць унікальную магчымасць убачыць акул пяра, даведацца, чаму тую або іншую навіну галоўныя рэдактары першых масмедыя краіны паднеслі менавіта так і ніяк інакш, і супаставіць аргументы і пункты погляду.

Klub_redaktorov

Нагадаем, раней праект выходзіў на галоўным канале краіны ў нядзельным вячэрнім эфіры. У тэлесезоне 2017-2018 сачыць за гарачымі дыскусіямі ў "Клубе рэдактараў" гледачы "Беларусь 1" змогуць у пятніцы адразу пасля "Панарамы". У суботу ў 9:15 можна будзе ўбачыць паўтор, а ў нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё пасля выпуску навін у 17:00 - пачуць аўдыёверсію.

У новых выпусках праекта тэмы для абмеркавання будуць разнастайнымі - надзённымі, гучнымі і значнымі, не выключаючы самых вострых і скандальных.

Klub_redaktorov

Усё тое, пра што пісалі на гэтым тыдні беларускія і замежныя СМІ і абмяркоўвалі іх чытачы, удзельнікі "Клуба рэдактараў" прааналізуюць 6 кастрычніка ў 21:50 на "Беларусь 1".