Пра кампанiю

Прэс-рэліз Ад першай свідравой вышкі да самага густанаселенага горада Еўропы - 23 жніўня Агенцтва тэлевізійных навін у вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прапануе ўвазе гледачоў новы фільм "Горад салёнага золата".

Прэс-рэліз З 20 жніўня ў будныя дні ў эфіры "Беларусь 1" будзе выходзіць вострасюжэтны меладраматычны серыял Яўгена Баранава "Добры хлопец" (Украіна, 2017) - адаптацыя паўднёвакарэйскага тэлесерыяла Nice Guy ("Слаўны хлопец").

Прэс-рэліз Конкурс творчых фотаработ "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням", які праводзіць міжнароднае радыё "Беларусь" сумесна з фондам "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", выклікае цікавасць у слухачоў з самых розных краін - ужо зараз у скарбонцы конкурсу каля васьмідзесяці арыгінальных сэлфі, і іх колькасць працягвае расці.

Прэс-рэліз 16 жніўня ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "На кручку". Здымачная група АТН здзейсніла рэйд па азёрах Беларусі і гатовая распавесці гледачам аб праблемах, якія ляжаць на "паверхні" азёр, што аддадзеныя ў арэнду для прамысловай лоўлі.

Прэс-рэліз Конкурс сучаснай п’есы “Беларускі радыётэатр у XXI стагоддзі”, які праводзіў канал “Культура” Беларускага радыё сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі, падышоў да лагічнага завяршэння - пераможца абраны, і хутка ў эфіры з’явіцца новы радыёспектакль з удзелам акцёраў мінскіх тэатраў.

Інфармацыйнае паведамленне Сёння ўвечары ў прамым эфіры спартыўны тэлеканал пакажа матч другога круга турніру WTA ў Манрэалі з удзелам Вікторыі Азаранкі. Беларусцы будзе супрацьстаяць брытанская тэнісістка Ёхана Конта.

Прэс-рэліз 9 жніўня на галоўным канале краіны стартуе новы хранікальна-дакументальны фільм Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Мінулае ўмее чакаць". Журналісты АТН упершыню распавядуць падрабязнасці гучных спраў, якія доўгія гады лічыліся нераскрытымі.

Творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі працягвае здымаць візітоўкі для кожнага з 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". "У кожным роліку з дзецьмі здараецца цікавая гісторыя, у канцы якой героя чакае казачная кульмінацыя ў выглядзе феерверка з канфеці, якая аб’ядноўвае ўсе візітоўкі.

Прэс-рэліз Тэматычны эфір "Беларусь 3" на наступным тыдні будзе прысвечаны знакамітым дзеячам культуры і мастацтва На наступным тыдні тэматычны эфір "Беларусь 3" будзе прысвечаны дню нараджэння Вячаслава Нікіфарава і памяці кампазітара Анатоля Багатырова, рэжысёра Віталя Чацверыкова і спевака Мусліма Магамаева.

Прэс-рэліз Спартыўны канал медыяхолдынга на тыдні з 6 па 12 жніўня прапануе балельшчыкам 55 арыгінальных трансляцый розных спаборніцтваў, 40 з якіх гледачы ўбачаць у рэжыме рэальнага часу. Гэта своеасаблівы рэкорд, бо ў такім выпадку "Беларусь 5" будзе паказваць у сярэднім больш як сем трансляцый за суткі.

Беларусь 24" зноў прапануе гледачам наведаць фотавыставу, дзе мінчане і госці сталіцы змогуць убачыць унікальныя работы таленавітых фатографаў. Новы этап маштабнага праекта "Я сэрцам бачу" стартуе ў галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі з 16 жніўня.

Прэс-рэліз Сёння Еўрапейскі Вяшчальны Саюз і наглядальны савет Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне", у склад якога ўваходзяць і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, адобрылі заяўку Украіны на ўдзел у самым папулярным у Еўропе песенным конкурсе.

Інфармацыйнае паведамленне 1 і 2 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы турніру WТА з удзелам беларускіх тэнісістак. Сёння спартыўны канал медыяхолдынга прапануе ўвазе гледачоў матч 1/8 фіналу турніру ВТА ў амерыканскім Сан-Хасэ з удзелам беларускі Веры Лапко.

Інфармацыйнае паведамленне 6 жніўня ў эфір тэлеканала "Беларусь 1" з творчага летняга водпуску вяртаецца папулярная народная праграма "Беларусское времечко". Як і раней, галоўным прызначэннем праекта застанецца дапамога гледачам у вырашэнні складаных сітуацый, разбор вострых тэм і пошук ісціны ў спрэчных момантах.

Прэс-рэліз Тры дні вялікіх юбілеяў на "Беларусь 3" 6, 7 і 8 жніўня адразу тры дзеячы беларускай культуры і мастацтва - кампазітар Ігар Лучанок, акцёр Віктар Манаеў і мастак Уладзімір Пракапцоў - адзначаць буйныя юбілеі.

Прэс-рэліз 6 жніўня ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуе прэм'ерны паказ васьмісерыйнага камедыйнага серыяла рэжысёра Сяргея Гіргеля "Аўташкола" (Беларусьфільм, 2016). Кінастужка распавядзе пра нялёгкую долю інструктараў, якія займаюцца няпростай справай - падрыхтоўкай зацікаўленых асоб да здачы экзаменаў на права кіравання транспартным сродкам.

12 жніўня на галоўным канале краіны стартуе новы праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Усё як мае быць!". Журналісты АТН пакажуць, якія магчымасці і перавагі з'явяцца перад жыхарамі Беларусі і Кітая пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму.

На афіцыйным сайце медыяхолдынга прапанавана 5 музычных кампазіцый фіналістаў конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Кожны, хто пажадае, клікнуўшы па адпаведным банеры на www.

Сёлета галоўная тэма візітовак напроста звязаная з афіцыйным слоганам міжнароднага форуму - "#LIGHTUP" ("#ЗАПАЛЬВАЙ"). З кожным з канкурсантаў у відэароліку здарыцца дзіўная гісторыя, фіналам якой стане з'яўленне маляўнічага і яркага канфеці як сімвала свята і сапраўднай казкі.

"Плануецца, што здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня на самых разнастайных, маляўнічых і сучасных лакацыях: ад школьнага стадыёна да галоўных прагулачных вуліц Мінска - Кастрычніцкай і Зыбіцкай. Пляцоўка для кожнага з фіналістаў падбіралася індывідуальна ў залежнасці ад характэрных асаблівасцяў выканаўца або групы", - распавяла рэжысёр візітовак Яна Шаблыка.

Працягласць усіх візітовак - 40 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара. Ролікі будуць папярэднічаць выступленню юных артыстаў падчас фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрта 31 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by

Нагадаем, паводле праведзенай жараб'ёўкі, у фінале канкурсанты выступяць у наступным парадку: група "Мята", Даніэль Алекс Ястрэмскі, LIZAМЕЯ, Арцём Скароль, Ангеліна Ярашчук, вакальная група Мonkey Tops, Марыя Жыліна, Яраслаў Саколікаў, Мікіта Бялько, Марыя Гулевіч.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура, які набярэ найбольшую колькасць галасоў ад прафесійнага журы і гледачоў, прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" 25 лістапада ў Мінску.

Усе правы, якія датычацца правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Прэс-рэліз Сёння Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прапанаваў Белтэлерадыёкампаніі як арганізатару Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" спіс усіх краін - удзельніц сёлетняга песеннага форуму. Свой удзел у дзіцячым "Еўрабачанні-2018" афіцыйна пацвердзілі 19 краін: Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Македонія, Грузія.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта: 
- Тэлеканал "Беларусь 1";
- Тэлеканал "Беларусь 2";
- Тэлеканал "Беларусь 3";
- Тэлеканал "Беларусь 4";
- Тэлеканал "Беларусь 5";
- Тэлеканал "Беларусь 24";
- Тэлеканал "НТБ-Беларусь";
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё;
- Радыёканал "Культура";
- Радыё "Беларусь;"
- Радыёстанцыя "Сталіца";
- Радыёстанцыя "Радыус FM";
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны ўвабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - гэта:
самая дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"!

Тэлеканал "Беларусь 2" - пазнавальна-забаўны тэлеканал. "Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае новыя забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа, а таксама спорт вышэйшай пробы - Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы УЕФА.

"Беларусь 2" - інтэрактыўны тэлеканал. Гледачы маюць магчымасць глядзець "Беларусь 2" у рэжыме анлайн і мець зносіны з творчай камандай кожнага праекта з дапамогай сацыяльных сетак, прымаць удзел у стварэнні якаснага кантэнту.


"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача - даверная гутарка на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

"Беларусь 4" - рэгіянальны тэлеканал, канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў""Беларусь 4. Гомель""Беларусь 4. Віцебск""Беларусь 4. Гродна""Беларусь 4. Брэст"
Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. 

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пры дапамозе прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.

"Беларусь 24"- гэта першы спадарожнікавы тэлеканал Республікі Беларусь, закліканы адлюстроўваць беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапаноўваючы замежным тэлегледачам аб`ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне и свеце. Гэта самыя свежыя навіны, актуальныя тэлепраекты і эксклюзіўны тэлепаказ.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТБ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТБ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТБ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТБ.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал. У аснове вяшчальнай палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус FM". Радыёстанцыя працуе для актыўнага насельніцтва краіны. На хвалях "Радыус FM" - сучасная музыка, свежыя навіны і карысная інфармацыя. Папулярныя дыджэі ствараюць добры настрой і дораць падарункі. "Радыус FM" у эфіры кругласутачна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сайт - radiusfm.by.

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца". З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - радыё прытрымліваецца прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Радыё "Сталіца" - дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, здольная канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. Штодня радыё "Сталіца" суправаджае вас 24 гадзіны на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 і 105,1 Fm або ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце, а з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы (Мінск і Мінская вобласць).

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. На сённяшні дзень радыё вяшчае на 9 мовах. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай, з 2017 - на арабскай мове.
Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнэце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.