Гледачы "Беларусь 1" убачаць "Штурм нябёсаў"

Гледачы "Беларусь 1" убачаць "Штурм нябёсаў" 27.09.2017

Прэс-рэліз

28 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Штурм нябёсаў". Гэтым разам у цэнтры ўвагі акажуцца беспілотныя лятальныя апараты і іх уладальнікі, а таксама палёты па правілах і без. Журналісты АТН высветляць, чаму цяперашні Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь пакідае па-за прававым полем цэлыя сегменты беларускага рынку, хто сочыць за чысцінёй і бяспекай паветранай прасторы.

Беспилотники

Згодна з прагнозамі экспертаў, ужо праз 20 гадоў дроны будуць змагацца з карупцыяй, адсочваць выкіды шкодных рэчываў у акіяны, дастаўляць грузы і дапамагаць фермерам у выратаванні ўраджаю, а таксама прыносіць мільярдныя даходы эканомікам краін. Здымачнай групе АТН давялося ўбачыць унікальны дрон-кур'ер беларускай распрацоўкі і беспілотнікі, якія ўжо хутка стануць улюбёнцамі многіх фермераў.

беспилотники

Аўтар фільма Алеся Высоцкая ўзнімае шэраг пытанняў, што тычацца развіцця галіны, якая зараджаецца. У Беларусі ўжо створана Федэрацыя беспілотнай авіяцыі, якая стукаецца ва ўсе дзверы і спрабуе стварыць адэкватную прававую базу, здольную дапоўніць і ўдасканаліць наяўны Паветраны кодэкс. Другі аспект, прапрацаваны журналістамі, - бяспека паветранай прасторы Беларусі. Ці ёсць абарона ад беспілотнікаў, што кіруюцца людзьмі з нядобрым намерам? Вядома, што ўжо існуюць квадракоптары-камікадзэ, разведчыкі і дыверсанты. У сваю чаргу рэпарцёры АТН пакажуць найноўшую распрацоўку Дзяржваенпрама - станцыю радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі "Граза-С", якая абышла канкурэнтаў на многіх замежных выставах.

Беспилотники

Выпуск "Штурм нябёсаў" праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер вечарам адразу пасля "Панарамы". 

Беспилотники