Эксклюзівы "Галоўнага эфіру" - на "Беларусь 1"

Эксклюзівы "Галоўнага эфіру" - на "Беларусь 1" 04.08.2017

Інфармацыйнае паведамленне

6 жніўня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН падвялі вынікі рэспубліканскай селектарнай нарады, разабраліся, якім чынам на краіну можа паўплываць нарастанне санкцыйнай рыторыкі паміж ЗША і Расіяй, і падрыхтавалі вялікі рэпартаж пра Францыска Скарыну да 500-годдзя кнігадрукавання.

2 жніўня ў Палацы Незалежнасці адбылася рэспубліканская селектарная нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні ўборачнай кампаніі - 2017. Здымачная група АТН не толькі падвяла вынікі вялікага селектара, але і выехала ў рэгіёны, каб даведацца, якія меры былі прынятыя ўрадам і губернатарамі, якіх крытыкаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Эксклюзіўна для "Галоўнага эфіру" Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі распавёў, як спрацавала эканоміка за палову пройдзенага 2017 года, якімі будуць цэны і ці варта чакаць рэвалюцыйных крокаў па лібералізацыі бізнесу. Яшчэ адным эксклюзівам праграмы стане інтэрв'ю з Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатолем Чорным.

Між тым, адносіны паміж Расіяй і ЗША абвастраюцца. Што для глабальнай эканомікі значыць нарастанне санкцыйнай рыторыкі паміж дзвюма сусветнымі дзяржавамі і як гэта можа паўплываць на нашу краіну, гледачы "Беларусь 1" даведаюцца ў "Галоўным эфіры".

500 гадоў таму таму наш зямляк Францыск Скарына падарыў жыццё ўсёй усходнеславянскай друкаванай культуры. 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні выхадца Полацка выйшла "Псалтыр" - першая друкаваная кніга Старога Запавету. Да 500-годдзя кнігадрукавання журналісты АТН падрыхтавалі рэпартаж і даведаліся, якія таямніцы жыцця і дзейнасці нашага знакамітага земляка ракрылі навукоўцы з усяго свету.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.