Навіны міжнароднага супрацоўніцтва

Сёння з рабочым візітам Беларусь наведаў выканаўчы супервайзер дзіцячага і дарослага конкурсаў песні "Еўрабачанне" Юн Ула Сан. Шэраг сустрэч з яго ўдзелам прайшоў у рамках падрыхтоўкі да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які сёлета адбудзецца ў Мінску.

Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, якія з 31 кастрычніка да 3 лістапада знаходзяцца з візітам у Мінску. Напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства" прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза запланавалі візіты ў Арменію, Азербайджан, Украіну, Малдову і Беларусь.

У рамках дзелавога візіту ў Астану і ўдзелу прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у выставе "ЭКСПО" адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і казахстанскім агенцтвам "Хабар".

У рамках візіту ўжо адбыўся шэраг сустрэч, а таксама перамоў з калегамі ў сферы тэлебачання і радыё, вынікам якіх стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве.  Так, 27 лютага Генадзь Давыдзька сустрэўся з Міністрам культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Уладанам Вукасаўлевічам.

11 мая падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам Туркменістана па тэлебачанні, радыёвяшчанні і кінематаграфіі.

7 красавіка Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з дзяржаўным таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Латвійскае тэлебачанне". Дзяржаўнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Латвійскае тэлебачанне" - гэта галоўны тэлевізійны складальнік буйнога медыяхолдынга Латвіі, які ўключае ў сябе такія тэлеканалы, як LTV1 і LTV7.

5 лютага 2016 г. на адрас медыяхолдынга прыйшоў ліст з галаўнога офіса Азіяцка-ціхаакіянскага вяшчальнага саюза (АВС) з паведамленнем, што большасцю галасоў паўнапраўных членаў Белтэлерадыёкампанія прынята ў склад саюза ў якасці асацыяванага члена.

У рамках візіту прайшлі сустрэчы і перамовы з калегамі ў сферы тэлебачання і радыё, вынікам якіх стала падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні, а таксама былі вызначаны перспектывы супрацоўніцтва.  Так, дзеля супрацоўніцтва ў сферы радыё і тэлебачання быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і Кубінскім інстытутам радыё і тэлебачання.

   Падчас сустрэчы былі абмеркаваны кірункі развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў тэлерадыёвяшчальнай сферы.  Бакі абмеркавалі магчымасці наладжвання прамога творчага кантакту, абмену тэлевізійным кантэнтам, у тым ліку дакументальнымі і мастацкімі фільмамі, праграмамі ў сферы культуры, адукацыі, навукі, забаў, спорту і навін, а таксама рэалізацыі сумесных моладзевых праектаў у сферы тэлебачання.

У Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча з дэлегацыяй прадстаўнікоў індыйскага офіса тэлеканала Asian News Channel.   Офіс тэлеканала Asian News Channel (ANC) з'яўляецца адным з найбуйнейшых навінавых і аналітычных СМІ Індыі, а таксама мае прадстаўніцтвы ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе.

На тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі і карэйскай кампаніі "Арыранг ТБ" пройдзе тыдзень сумеснага вяшчання, прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя.   Беларускія гледачы ўбачаць перадачы пра традыцыйную карэйскую  культуру, турызм і адпачынак, нацыянальную кухню.

У перамовах і цырымоніі падпісання пагаднення, якая прайшла ў Белтэлерадыёкампаніі, прынялі ўдзел Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, намеснік Старшыні Марат Маркаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Георгій Чхеідзэ, генеральны дырэктар тэлекампаніі "Грамадскае вяшчанне" Грыгорый Чантурыя, іншыя прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі і грузінскай тэлекампаніі.

У Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі "Сіньхуа". З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Саламаха, намеснік Старшыні Марат Маркаў, дырэктар дырэкцыі ліцэнзійных праграм і кінапаказу Яўген Бонч-Асмалоўскі, дырэктар дырэкцыі міжнародных сувязяў Уладзімір Марозаў.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь склала пагадненне аб супрацоўніцтве з тэлекампаніяй "Фенікс" (Phoenix Television, Ганконг, асаблівы  адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі).   Тэлекампанія "Фенікс" з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Паўднёва-Усходняй Азіі міжнародных шматканальных вяшчальнікаў з агульнай аўдыторыяй дзвесце пяцьдзясят мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.

Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь з рабочым візітам наведалі прадстаўнікі Нацыянальнага тэлебачання В'етнама (Vietnam Television, VTV).   VTV з'яўляецца найбуйнейшым нацыянальным медыяхолдынгам В'етнама, які аб'ядноўвае розныя медыйныя платформы, у тым ліку спадарожнікавае, кабельнае і інтэрнэт-вяшчанне.

Белтэлерадыёкампанію з дзелавым візітам наведаў намеснік генеральнага дырэктара "Радыё Ватыкана" ("Radio Vaticana") айцец Анджэй Капроўскі.   Падчас візіту намеснік генеральнага дырэктара "Радыё Ватыкана" айцец Анджэй Капроўскі і кіраўнік Беларускай рэдакцыі "Радыё Ватыкана" айцец Аляксандр Амяльчэня сустрэліся са Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам і першым намеснікам Старшыні Аляксандрам Саламахам.

Белтэлерадыёкампанію з дзелавым візітам наведалі прадстаўнікі латвійскай тэлекампаніі Dautkom.   Падчас візіту члены прадстаўнічай дэлегацыі на чале з дырэктарам тэлебачання Dautkom Інай Плавакай сустрэліся з намеснікам Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Васілём Манюком, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і журналістамі кампаніі.

Упершыню ў гісторыі супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза Белтэлерадыёкампанію наведала генеральны дырэктар гэтага найбуйнейшага ў свеце аб'яднання нацыянальных вяшчальнікаў Інгрыд Дэльтанр. Падчас візіту спадарыня Дэльтанр падрабязна азнаёмілася з кіраваннем, структурай і вяшчальнай палітыкай Белтэлерадыёкампаніі, якая прадстаўляе нашу краіну ў ЕВС, а таксама абмеркавала з беларускімі калегамі бягучыя пытанні і новыя праекты Белтэлерадыёкампаніі і Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.