Дабрачыннасць

Белтэлерадыёкампанія працягвае дабрачынны марафон

Галоўны медыяхолдынг краіны дапамагае ў зборы сродкаў, якія будуць пералічаныя на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса.

Хоспіс - спецыялізаваны цэнтр дапамогі для дзяцей з анкалагічнымі, цяжкімі хранічнымі і генетычнымі захворваннямі, а таксама з прыроджанымі паталогіямі. Узвядзенне новага будынка дзіцячага хоспіса - аб'ектыўная неабходнасць для аказання дапамогі на больш высокім узроўні і падтрымкі як мага большай колькасці хворых дзяцей і іх сем'яў. Таксама новы дзіцячы хоспіс стане асноўным для краін СНД цэнтрам навучання і павышэння кваліфікацыі па дзіцячай паліятыўнай дапамозе для ўрачоў і медыцынскіх работнікаў.

Летась па выніках праведзенага медыяхолдынгам такога дабрачыннага тэлерадыёмарафону на будаўніцтва дзіцячага хоспіса было сабрана больш за 120 тысяч долараў. Сёлета атрымалася сабраць паўтара мільярда беларускіх рублёў.

Дапамагаць дзецям - самая высакародная справа ў свеце. Кожны з нас можа закласці сваю цаглінку ў будаўніцтва Беларускага дзіцячага хоспіса і дапамагчы хворым дзецям і іх сем'ям.

Зрабіць ахвяраванне можна, патэлефанаваўшы са стацыянарнага тэлефона па нумары 8-902-101-0000. Дабрачынны ўнёсак пры званку на гэты нумар складзе 17 000 рублёў, і гэтая сума будзе ўключана ў кошт аплаты за гарадскі тэлефон.

Таксама можна адправіць SMS-ахвяраванне на нумар 553 з паведамленнем 515 (прабел) сума (паслуга даступная толькі для абанентаў МТС і LIFE). Аператар Velcome таксама адкрыў кароткі нумар 20-15. Кошт SMS або званка - 10 000 рублёў.

Акрамя таго, можна зрабіць электроннае ахвяраванне з банкаўскай карты VISA або MasterCard на сайце www.hospice.by і www.newhospice.by або пералічыць ахвяраванне ў любым аддзяленні банка/пошты праз сістэму АРІП або на дабрачынны рахунак: 3135145259013 у ААТ "БПС-Ашчадбанк", код 369, г. Мінск, бульвар імя Мулявіна, 6, УНП 100806662 АКПА 37342741 Атрымальнік: ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс".

Не заставайцеся ўбаку, будзьце міласэрнымі!