Пра кампанiю

Прэс-рэліз На галоўным канале краіны ў рамках праграмы "Панарама" стартаваў новы шматсерыйны праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Пашпарт аб'екта", які распавядзе тэлегледачам пра ўсе арэны маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў, а таксама пра талісман і гімн спартыўнага форуму - неад'емныя атрыбуты вялікіх спаборніцтваў.

Прэс-рэліз

З 16 па 22 ліпеня "Беларусь 3" прапаноўвае ў эфіры падборку лепшых канцэртных праграм XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Нагадаем, на працягу ўсяго фестывалю тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі безупынна асвятлялі шматлікія падзеі ў рамках найбуйнейшага беларускага міжнацыянальнага форуму "Славянскі базар у Віцебску - 2018", які набліжаецца да завяршэння. І пакуль уражанні ад убачанага і пачутага свежыя, тэлеканал "Беларусь 3" прапаноўвае зноў акунуцца ў атмасферу музычнага свята.

Так, сёння ў 19:00 будзе паказаны канцэрт "Залаты хіт", і гэта выдатная магчымасць убачыць і пачуць мноства знакамітых выканаўцаў на адной сцэне.

У сераду, 18 ліпеня, у 19:00 "Беларусь 3" прапаноўвае гледачам юбілейны канцэрт Аляксандра Марозава "У пакоі маім светла". Да 70-годдзя кампазітара і 50-годдзя яго творчай дзейнасці артысты з розных краін выканаюць вядомыя хіты майстра (такія, як "Малінавы звон", "Фантазёр", "У пакоі" і іншыя) ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга.

19 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа палымяную канцэртную праграму "Рытмы лета". На сцэне Летняга амфітэатра - Макс Барскіх, Оля Палякова, Аляксандр Панаётаў, Ціна Караль, Алег Віннік, Арцём Півавараў, TAYANNA, Дзяніс Рэканвальд, MARUV & BOOSIN, Estradarada, гурт LIUKU і іншыя.

20 ліпеня ў 19:00 гледачы сацыякультурнага тэлеканала ўбачаць канцэртную праграму "Мір вашаму дому" расійскай спявачкі Зары. Спецыяльныя госці вечара - Жэрар Дэпардзье, Алег Газманаў, Стас П’еха, Данііл Плужнікаў.

21 і 22 ліпеня ў 19:00 у эфіры "Беларусь 3" гледачы ўбачаць найбуйнейшыя падзеі фестывалю - урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця "Славянскага базару ў Віцебску - 2018".

Прэс-рэліз

З 19 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" будзе выходзіць псіхалагічны дэтэктыўны серыял рэжысёра Валянціна Данскова "Навучы мяне жыць" (Расія, 2016). Гэта гісторыя пра людзей, якія, нягледзячы на вялікую колькасць кантактаў, застаюцца адзінокімі ў спробе знайсці сябе і сваё месца ў гэтым свеце і перажыць хваравіты вопыт мінулага.

На дзіцячай пляцоўцы знойдзены труп жанчыны, апранутай па модзе 1970-х, з залітымі фарбай вачамі і газетным абрыўкам у роце. Нават чалавеку недасведчанаму зразумела, што забойства носіць рытуальны характар. Расследаванне вядзе малады следчы Маргарыта Сторажава.

Падчас следства высвятляецца, што чвэрць стагоддзя таму быў учынены шэраг забойстваў, ахвяры якіх выглядалі падобным чынам. Прызнаны вінаватым Косараў адбывае пажыццёвае пакаранне. Не так даўно ён падаў апеляцыю, але камісія на чале з Ільёй Лаўровым прызнала прашэнне неабгрунтаваным. Лаўроў працуе ў псіхіятрычнай клініцы і з'яўляецца экспертам у сваёй галіне. Начальства Рыты спрабуе задзейнічаць Ілью ў расследаванні, але ён цяжка перажывае расстанне з жонкай і адмаўляецца.

Тое, што забітая аказалася знаёмай Лаўрова, сыграла на руку следчай групе. У герояў адразу склаліся непрыязныя адносіны, але яны працягваюць мець зносіны ў інтарэсах справы. У кожнага з іх пасля расстання з каханымі яшчэ баліць душа, але, паступова знаёмячыся бліжэй адно з адным, яны пранікаюцца ўзаемнай сімпатыяй.

Рыта і Ілья адпраўляюцца да следчага Пучкова, які працаваў па той даўняй справе. Пенсіянер паводзіць сябе дзіўна і не хоча дапамагаць калегам. Сочка прыносіць свае вынікі: аказваецца, што Пучкоў мае зносіны з Гаўрышыным - галоўным падазроным у справе аб забойствах, учыненых 25 гадоў таму…

"Стужка "Навучы мяне жыць" - сапраўдны дэтэктыў, у тым ліку і псіхалагічны, з усімі яго атрыбутамі: кожны герой пад падазрэннем, гісторыя прымушае гледачоў уключыцца ў расследаванне, разважаць разам з героямі і суперажываць ім. Кожнага героя мы заспяваем з нейкай сваёй пэўнай праблемай, кожны з іх на ростанях і адзінокі", - гаворыць эстонскі акцёр Кірыл Кяро, які выканаў у серыяле галоўную ролю.

Адметна тое, што кожная з 12 серый адпавядае аднаму з 12 дзён расследавання, прычым кожнаму эпізоду папярэднічае частка маналогу галоўнага героя з будучыні, які складзецца, як мазаіка, у канцы гэтай заблытанай гісторыі.

Дарэчы, у серыяле гучыць песня "Навучы мяне жыць" у выкананні Гарыка Сукачова, якая і дала назву фільму.

Серыял "Навучы мяне жыць" будзе выходзіць на "Беларусь 1" з 19 ліпеня у будні ў 10:50 і ў 18:35.

Прэс-рэліз У фестывальныя дні з 12 па 16 ліпеня ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала будзе выходзіць спецпраект "Славянскі базар", які раскрые складальнікі віцебскага музычнага форуму і распавядзе пра ўсё, што адбываецца за яго кулісамі.

Прэс-рэліз 12 ліпеня радыёстанцыі "Радыус FM", што ўваходзіць у структуру галоўнага медыяхолдынга краіны, спаўняецца 15 гадоў. У гэты дзень слухачоў чакае мора пазітыўных эмоцый і ўражанняў, выдатныя падарункі, цудоўны настрой і 100 % хітоў.

Прэс-рэліз З 13 па 15 ліпеня ў Лагойскім раёне пройдзе чацвёрты пешы комплексны марафон "Сцежка мужнасці". Тэлеканал "Беларусь 2" не толькі акажа інфармацыйную падтрымку спартыўнаму мерапрыемству, але і праверыць каманду сваіх вядучых на вынослівасць і стойкасць.

Прэс-рэліз Тэлеканал "Беларусь 5" у панядзелак, 9 ліпеня, у прамым эфіры пакажа матч 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду Уімблдона паміж беларускай Аляксандрай Сасновіч і прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенкай.

Інфармацыйнае паведамленне У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 31 жніўня.

Прэс-рэліз 6 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы. У склад прафесійнага журы ўваходзілі: намеснік начальніка аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пархамовіч; заслужаная артыстка Беларусі, спявачка Наталля Тамела; намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха; карэспандэнт АТН, тэлевядучы Яўген Перлін; спявачка і тэлевядучая Вольга Рыжыкава; спявак, саліст групы" Атлантыка" Аляксей Набееў; спявачка Ганна Шаркунова.

Прэс-рэліз 9 ліпеня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе прэм'ерны паказ вострасюжэтнай меладрамы "Чаўночніцы" (Расія, 2016). Стужка раскажа пра лёс жанчын, якія ў ліхія 90-я змаглі знайсці ў сабе сілы і мужнасць справіцца з усімі выпрабаваннямі і нягодамі, што выпалі на долю іх сем’яў.

Прэс-рэліз У студыі "600 метраў" галоўнага медыяхолдынга краіны праходзіць жывое праслухоўванне прэтэндэнтаў для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Арганізатарам адборачнага тура выступае Белтэлерадыёкампанія.

Інфармацыйнае паведамленне Чэмпіянат свету па футболе выклікае ў беларускіх балельшчыкаў высокую цікавасць і дазваляе тэлеканалам медыяхолдынга займаць адны з вядучых пазіцый у беларускім эфіры. Па выніках даследаванняў ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне" высокія медыяпаказчыкі каналаў Белтэлерадыёкампаніі забяспечаны ўнікальным кантэнтам - эксклюзіўнымі прамымі трансляцыямі матчаў цяперашняга мундыялю.

Прэс-рэліз Адной з самых яркіх і відовішчных падзей у эфіры тэле- і радыёканалаў галоўнага медыяхолдынга краіны гэтым летам стане XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 16 ліпеня.

Прэс-рэліз У эфіры тэлеканала "Беларусь 2" адбудзецца прэм'ера адразу двух рэаліці-шоу: праекта пра знешняе і ўнутранае ператварэнне "ЖаннаДапамажы" і праграмы пра паляпшэнне якасці гасцінічных паслуг "На нажах

Прэс-рэліз Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавіны вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюць для сваіх гледачоў прамыя трансляцыі асноўных урачыстых мерапрыемстваў, канцэртныя праграмы і спецыяльны кінапаказ.

Прэс-рэліз.  Тэлеканал "Беларусь 5" у панядзелак, 2 ліпеня, у прамым эфіры пакажа стартавы матч Вікторыі Азаранкі на Уімблдоне. Беларуска згуляе супраць расіянкі Кацярыны Аляксандравай. Пачатак паядынку арыенціровачна ў 15:45 па мінскім часе.

Прэс-рэліз 6 ліпеня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца праслухоўванне прэтэндэнтаў для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Жывое праслухоўванне юных здольнасцяў будзе праходзіць на самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы медыяхолдынга - у студыі "600 метраў".

Прэс-рэліз 7 ліпеня, у дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў спецыяльны тэматычны эфір. У праграме перадач - ігравое кіно паводле твора песняра, хранікальна-дакументальны фільм, спецпраекты "Запіскі на палях" і "Майстры і куміры", тэлеверсія фолк-оперы "Адвечная песня" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і тэматычная канцэртная праграма "Як на свет радзіўся Янка.

Прэс-рэліз 2 ліпеня ў прыгарадзе Лондана стартуе самае прэстыжнае спаборніцтва з чацвёркі турніраў серыі Вялікага шлема - Уімблдон. Матчы найстарэйшага тэніснага першынства ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Прэс-рэліз 25 чэрвеня на "Беларусь 1" стартуе новы праект Агенцтва тэленавін "Сферы нацыянальных інтарэсаў" - унікальны летапіс жыцця нашай краіны апошніх гадоў. Літаральна за лічаныя гады ў Беларусі адбыліся каласальныя змяненні ў сферах сацыяльнага забеспячэння, бяспекі, спорту, эканомікі класічнай і лічбавай.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта: 
- Тэлеканал "Беларусь 1";
- Тэлеканал "Беларусь 2";
- Тэлеканал "Беларусь 3";
- Тэлеканал "Беларусь 4";
- Тэлеканал "Беларусь 5";
- Тэлеканал "Беларусь 24";
- Тэлеканал "НТБ-Беларусь";
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё;
- Радыёканал "Культура";
- Радыё "Беларусь;"
- Радыёстанцыя "Сталіца";
- Радыёстанцыя "Радыус FM";
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны ўвабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - гэта:
самая дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"!

Тэлеканал "Беларусь 2" - пазнавальна-забаўны тэлеканал. "Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае новыя забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа, а таксама спорт вышэйшай пробы - Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы УЕФА.

"Беларусь 2" - інтэрактыўны тэлеканал. Гледачы маюць магчымасць глядзець "Беларусь 2" у рэжыме анлайн і мець зносіны з творчай камандай кожнага праекта з дапамогай сацыяльных сетак, прымаць удзел у стварэнні якаснага кантэнту.


"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача - даверная гутарка на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

"Беларусь 4" - рэгіянальны тэлеканал, канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў""Беларусь 4. Гомель""Беларусь 4. Віцебск""Беларусь 4. Гродна""Беларусь 4. Брэст"
Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. 

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пры дапамозе прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.

"Беларусь 24"- гэта першы спадарожнікавы тэлеканал Республікі Беларусь, закліканы адлюстроўваць беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапаноўваючы замежным тэлегледачам аб`ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне и свеце. Гэта самыя свежыя навіны, актуальныя тэлепраекты і эксклюзіўны тэлепаказ.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТБ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТБ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТБ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТБ.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал. У аснове вяшчальнай палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус FM". Радыёстанцыя працуе для актыўнага насельніцтва краіны. На хвалях "Радыус FM" - сучасная музыка, свежыя навіны і карысная інфармацыя. Папулярныя дыджэі ствараюць добры настрой і дораць падарункі. "Радыус FM" у эфіры кругласутачна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сайт - radiusfm.by.

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца". З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - радыё прытрымліваецца прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Радыё "Сталіца" - дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, здольная канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. Штодня радыё "Сталіца" суправаджае вас 24 гадзіны на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 і 105,1 Fm або ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце, а з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы (Мінск і Мінская вобласць).

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. На сённяшні дзень радыё вяшчае на 9 мовах. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай, з 2017 - на арабскай мове.
Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнэце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.