"Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа выязны матч "Дынама" ў КХЛ і гульню ў адказ "Цмокі-Мінск" у ЛЧ

"Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа выязны матч "Дынама" ў КХЛ і гульню ў адказ "Цмокі-Мінск" у ЛЧ 20.09.2017

Інфармацыйнае паведамленне

21 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа выязны матч мінскага "Дынама" ў КХЛ і гульню ў адказ каманды "Цмокі-Мінск" у баскетбольнай Лізе чэмпіёнаў.

У чацвер матчам у Казахстане мінскае "Дынама" пачне новую выязную серыю Кантынентальнай хакейнай лігі. Апанентам "зуброў" стане мясцовы хакейны клуб "Барыс". Пачатак прамой трансляцыі з Астаны ў 16:25.

У 18:55 на "Беларусь 5" у рэжыме рэальнага часу пачнецца гульня ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Цмокi-Мiнск" на сваёй пляцоўцы прымуць "Прышціну" з Косава.

"Беларусь 5" запрашае аматараў спорту падтрымаць нашы каманды на еўраарэне.