"Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па валейболе

"Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па валейболе 22.09.2017

Інфармацыйнае паведамленне

22 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа стартавы матч жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па валейболе, а таксама цэнтральную гульню 23-га тура айчыннага першынства па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і іх аднаклубнікамі з Мінска.

Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ўсе матчы жаночай зборнай Беларусі па валейболе на кантынентальным чэмпіянаце, фінальная стадыя якога праходзіць у Грузіі і Азербайджане. У пятніцу ў Тбілісі матчам супраць зборнай Харватыі наша каманда пачне свой шлях на гэтым турніры. Пачатак прамой трансляцыі ў 18:55. Таксама беларуская каманда на групавой стадыі правядзе сустрэчы супраць італьянак і гаспадынь турніру - зборнай Грузіі.

У 20:45 тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа саперніцтва футбольных клубаў "Дынама" (Брэст) і "Дынама" (Мінск). Горад над Бугам прыме гасцей са сталіцы, якія на сённяшні дзень узначальваюць турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па футболе.

Спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі запрашае ўсіх балельшчыкаў атрымаць асалоду ад захапляльных матчаў гульнявога дня!