"Беларусь 5" пакажа гульню 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе з удзелам нашай жаночай зборнай

"Беларусь 5" пакажа гульню 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе з удзелам нашай жаночай зборнай 28.09.2017

Інфармацыйнае паведамленне

Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа гульню 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе з удзелам нашай жаночай зборнай. У сувязі з гэтым другі матч групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ - "Арсенал" будзе паказаны на "Беларусь 2".

У 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе каманда Пятра Хілько згуляе супраць пераможцы групы D - каманды Сербіі. Нагадаем, паядынак папярэдняга раўнда з удзелам нашай зборнай ужо ўвайшоў у гісторыю айчыннага спорту. У гульні 1/8 фіналу супраць каманды Чэхіі беларускі, саступаючы ў ходзе сустрэчы 0:2 па сэтах, здолелі пераламаць ход матча, які складваўся няўдала, і атрымаць супервалявую перамогу - 3:2. Паядынак паміж зборнымі Беларусі і Сербіі пачнецца ў 19:30, і гледачы тэлеканала "Беларусь 5" убачаць яго ў прамым эфіры.

Разам з тым футбольныя балельшчыкі, якім не ўдалося набыць запаветны білет на "Барысаў-Арэну", змогуць убачыць доўгачаканую гульню айчыннага чэмпіёна - БАТЭ (Барысаў) - з зоркамі легендарнай каманды "Арсенал" (Лондан) у тэлеэфіры. Раней заяўлены ў праграме перадач спартыўнага канала другі матч групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА будзе паказаны на "Беларусь 2". Пачатак прамой трансляцыі ў 19:55.

Не менш цікавае супрацьстаянне ў рамках футбольнай Лігі Еўропы пачнецца ў 22:00 на тэлеканале "Беларусь 5". Сербскі "Партызан" прыме кіеўскае "Дынама", якім кіруе беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч. Гледачы ўбачаць гэты матч у прамым эфіры.

Тэлеканалы медыяхолдынга запрашаюць балельшчыкаў падтрымаць беларускія каманды ў адказных гульнях!