"Беларусь 24" - афіцыйны інфармацыйны партнёр III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету

"Беларусь 24" - афіцыйны інфармацыйны партнёр III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету 07.09.2017

Інфармацыйнае паведамленне

Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" стаў афіцыйным інфармацыйным партнёрам III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які праходзіць у Мінску з 7 па 11 верасня. Культурны форум прымеркаваны адразу да трох знамянальных падзей: 950-годдзя з дня заснавання сталіцы, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

"Беларусь 24" пакажа прэс-канферэнцыю, прысвечаную адкрыццю фестывалю, рэпетыцыю і канцэрт творчых калектываў - "Беларусы замежжа віншуюць сталіцу", адкрыццё памятнага знака, прысвечанага беларусам замежжа, у Траецкім прадмесці, а таксама шматлікія іншыя значныя падзеі фестывалю. Шырока асвятляць мерапрыемства будуць і ў сацыяльных сетках тэлеканала: дзяліцца фатаграфіямі і відэа таго, што адбываецца, і распавядаць аб самых яркіх удзельніках праекта.

III Фестываль мастацтваў беларусаў свету праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і гарадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа.

Больш як 200 удзельнікаў з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ізраіля, Італіі, Люксембурга, ЗША, Францыі і іншых краін прыехалі на міжнародны форум. Сярод іх - творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы, пісьменнікі і паэты, мастакі, фатографы і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці з ліку беларускіх суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой.