24 верасня не прапусціце ў "Галоўным эфіры"

24 верасня не прапусціце ў "Галоўным эфіры" 23.09.2017

Інфармацыйнае паведамленне


24 верасня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся, чаму вучэнні "Захад-2017" выклікалі вялізны міжнародны рэзананс, чым скончыліся пошукі сенсацый журналістамі замежных СМІ, а таксама якую зарплату прызначыць сабе беларускі прадпрымальнік, хто зараз папоўніць рады рамеснікаў.

З 14 па 20 верасня на шасці палігонах краіны прайшлі стратэгічныя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017". За галоўнай падзеяй тыдня назіралі 273 акрэдытаваныя замежныя журналісты. Здымачная група АТН разабралася, чым так прывабіў "Захад-2017" міжнародную аўдыторыю, якіх сенсацый шукалі журналісты з іншых краін. Таксама ў "Галоўным эфіры" манеўры вачамі суседзяў: погляд з Літвы і Украіны.

У нядзельным выпуску гледачы "Беларусь" даведаюцца, якую адзнаку гатоўнасці Мінска да Еўрапейскіх гульняў - 2019 паставіць міжнародная інспекцыя, у чым цікавасць еўрапейскіх чыноўнікаў да спартыўных аб'ектаў краіны.

"Галоўны эфір" распавядзе, чаму самазанятасць стала новым крокам на шляху да лібералізацыі малога бізнесу, колькі сам сабе будзе плаціць прадпрымальнік, хто зараз можа назваць сябе рамеснікам.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.