16 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

16 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" 12.01.2018

Інфармацыйнае паведамленне

16 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Фінальнае шоу запланавана на 16 лютага.

Нагадаем, учора ўвечар завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору, па выніках якога прафесійнае журы выбрала 11 фіналістаў: 1. Alen Hit; 2. Adagio; 3. Lexy Weaver; 4. Соф'я Лапіна; 5. Napoli; 6. Alekseev; 7. Анастасія Малашкевіч; 8. Гюнеш; 9. Кірыл Гуд; 10. "Радыёхваля"; 11. Shuma.

Жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў медыяхолдынгу 16 студзеня.

Фінал нацыянальнага адбору запланаваны на 16 лютага 2018 г. Ён пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія).

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны.