Проекты

Музеи Беларуси

Музеи Беларуси

Беларусь багата сваёй гісторыяй. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць музеяў, што зберагаюць нашу спадчыну. На жаль, сучасны рытм жыцця пакідае мала часу для наведвання культурных устаноў.

Тэлеканал “Беларусь 3” прапануе гледачам далучыцца да экскурсій у новым праекце “Музеі”. Цыкл перадач уяўляе сабой віртуальнае падарожжа па розных экспазіцыйных залах краіны з падрабязным аповедам пра кожную з іх. Аўтары праграмы запрашаюць гледачоў у гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, Нацыянальны гістарычны музей, на Лінію Сталіна, у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы… Вы не толькі ўбачыце, чым багата наша краіна, але і даведаецеся, як стваралася гэта багацце. Насычаны відэашэраг і цікавая пазнавальная інфармацыя зробіць ваш віртуальны паход у музей незабыўным.

Стаць наведвальнікам экспазіцыйных залаў можна кожны тыдзень у эфіры тэлеканала “Беларусь 3”.

Усе выпускі глядзіце ТУТ 

Проекты

Сейчас в эфире

17:55 "Ноч на зямлі". Драма (Францыя, ЗША, Вялікабрытанія, 1991 г.).
Далее Далее
Программа телепередач

Доступно в онлайн-трансляции

Недоступно в онлайн-трансляции