Проекты

Дабраранак

Дабраранак

Ранішняя забаўляльна-пазнавальная праграма для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

Да кампаніі знакамітага мядзведзіка Топы далучаецца кампанія вясёлых сонечных зайчыкаў – Кася, Лесік і Ясік.

І гэта яшчэ не ўсё!

Рубрыка “Будзілка” дапаможа маленькім гледачам прачнуцца, далучыўшыся да музычнай іскрамётнай танцавальна-спартыўнай размінкі.

Рубрыка “Мульціварка” рыхтуе для іх цікавыя мультпрыгоды.

“Дапамагайка” дасць карысныя парады і навучыць, як дзейнічаць у любой няпростай сітуацыі. Абаяльны беларускамоўны доктар Андрэй Вітушка падкажа, як заставацца здаровым і ніколі не губляць аптымізму. Камп’ютарны сонечны зайчык Ясік раскажа, дзе ўсёй сям’ёй можна весела правесці вольны час. І нават строгія прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнай аўтаінспекцыі і Міністэрства ўнутраных спраў зробяць для маленькіх гледачоў выключэнне: сур’ёзныя парады загучаць не ў назідальнай, а ў забаўляльнай форме..

Проекты

Сейчас в эфире

Далее Далее
Программа телепередач

Доступно в онлайн-трансляции

Недоступно в онлайн-трансляции