Вера, Грыша і Сяргей - выпускнікі дзіцячага дома. Ідуць 80-я, дзіцячы дом у мінулым, душа поўная надзей на новае дарослае жыццё. Вера марыць пра сям'ю і дзяцей, а Грыша і Сяргей спадзяюцца скласці яе шчасце. "А той, каго ты не выбераш, будзе лепшым сябрам сям'і", - гаворыць Грыша, і Вера, смеючыся, згаджаецца.

Хлопцы паступаюць у ваеннае вучылішча, Вера - у педагагічнае. Сябры заляцаюцца да дзяўчыны, і шчасце, аб якім яны так марылі, здаецца, ужо зусім блізка. Але ўсе планы і надзеі разбурае вайна… Сяргей і Грыша трапляюць у Афганістан, а Вера даведваецца, што цяжарная…

Наперадзе герояў чакаюць здрада, адзінота, смерць, зайздрасць, інтрыгі і нечаканае, уваскрэшанае з нябыту каханне. Ці застануцца сябры верныя сваім рамантычным ідэалам? Ці змогуць яны захаваць вернасць адно аднаму?

Меладраматычная сага, Расія, 2011 г.

Рэжысёр - А.Яфрэмаў.

У ролях: С.Мухін, А.Кацянёў, Г.Тарханава, А.Дробышава, В.Сухарава, А.Фларынская, Д.Мухін, Т.Баўкалава.

Сейчас в эфире

13:05 Мелодрама "Новая жизнь Маши Соленовой". 3-я и 4-я серии (12+)
Далее ДалееПрограмма ТВ

Анонсы

вторник - пятница в 13:10
понедельник - четверг в 17:05
по субботам в 12:10 и воскресеньям в 12:35
вторник - пятница в 13:45