Любіць Беларусь!

Віктарына “Размаўляем па-беларуску” падчас канцэртаў “Бяседы”

Ансамбль народнай музыкі “Бяседа” з новай канцэртнай праграмай “Любіць Беларусь!” ужо зусім хутка пачне падарожжа па краіне. Разам з “Бяседай” едзе Алена Трацэнка, вядучая праграмы “Размаўляем па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь 3”. Яна прывязе знакамітую віктарыну ў абласныя цэнтры і буйныя гарады краіны.

Падчас канцэртаў публіка зможа не толькі далучыцца да народнай песеннай творчасці, але і паспрабаваць сябе ў якасці мовазнаўцаў. Самыя смелыя гледачы прымуць удзел у конкурсах, значна палепшаць веданне роднай мовы і атрымаюць памятныя падарункі.

Рэспубліканская акцыя “Любіць Беларусь!” пачынецца 2 верасня з выступлення ў Гродна, пасля чаго “Бяседа” завітае ў кожную вобласць. Тур завяршыцца 10 кастрычніка фінальным гала-канцэртам у Палацы Рэспублікі.

Сачыце за навінамі праекта на tvr.by!

Trotsenko.E.M_01-new.jpg