Любіць Беларусь!

"Бяседа" завітала ў Строчыцы

Ансамбль народнай музыкі “Бяседа” пачаў падрыхтоўку да тура “Любіць Беларусь!”. На мінулым тыдні ў Строчыцах адбыўся запіс песень, а таксама фотасесія музыкантаў пад адкрытым небам.

Грамадска-культурная акцыя “Любіць Беларусь!” стартуе напрыканцы жніўня. На працягу двух месяцаў ансамбль “Бяседа” будзе падарожнічаць па ўсёй краіне, каб папулярызаваць каштоўнасці нацыянальнай культуры, беларускай мовы і песеннай творчасці. У канцэртах прымуць удзел не толькі артысты “Бяседы”, але і вядучая праграмы “Размаўляем па-беларуску” і “Дыя@блог. Пра мову” Алена Трацэнка. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.

Да пачатку акцыі яшчэ амаль месяц. Аднак “Бяседа” ужо зараз прапануе паглыбіцца ў атмасферу свята разам з гэтымі сакавітымі фотаздымкамі.
beseda-1-1.jpg

beseda-1-2.jpg

beseda-1-3.jpg

beseda-1-4.jpg

beseda-1-5.jpg