Любіць Беларусь!

"Бяседа" выступіла ў Гродне

Прайшоў першы канцэрт рэспубліканскай акцыі “Любіць Беларусь!” Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі выступіў у Дзяржаўным каледжы мастацтваў Гродна.

Тур пачаўся ў родным горадзе мастацкага кіраўніка ансамбля, народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага. Поўная зала сустрэла “Бяседу” бурнымі авацыямі.

Калектыў рухаецца далей: “Бяседу” чакаюць у Лідзе, потым - у Слоніме. Журналісты Белтэлерадыёкампаніі суправаджаюць кожнае выступленне ансамбля.

Хутка на тэлеканале “Беларусь 3” можна будзе ўбачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, чым жывуць розныя рэгіёны нашай краіны.

Першая праграма спецыяльна падрыхтаванага цыкла “Вандроўка з "Бяседай” 5 верасня ў 20:20 на тэлеканале "Беларусь 3".

Бяседа выступіла ў Гродне

Бяседа выступіла ў Гродне

3-(568-374).jpg