Навiны www.tvr.by http://www.tvr.by Навiны АТН www.tvr.by by © Белтэлерадыёкампанiя. 2009 webmaster@tvr.by Tue, 07 Feb 2012 15:11:24 +0200 60 У Калумбіі куры нясуць самыя вялікія ў свеце яйкі. У адной з прыгарадных гаспадарак мясцовая курыца, па мянушцы Францыскана, устанавіла рэкорд і знесла яйка, якое ў чатыры разы большае за звычайнае. Важыць яно амаль 250 грамаў, у даўжыню дасягае 12 сантыметраў, а дыяметрам - больш за 7. Гаспадар фермы ўжо падаў заяўку на рэгістрацыю рэкорда ў Кнігу Гінэса.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 12:12:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62142 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62142 Тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні былога намміністра ўнутраных спраў Яўгена Полудзеня прадоўжаны да чэрвеня. Аб гэтым сёння заявілі ў Следчым камітэце Беларусі. Падчас папярэдняга следства правяраюцца новыя звесткі аб здзяйсненні абвінавачваным іншых злачынстваў супраць інтарэсаў службы. Сышчыкі таксама высвятляюць дачыненне да яго супрацьпраўнай дзейнасці іншых службовых асоб. Нагадаем, Яўгену Полудзеню прад'яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Крымінальная справа ў дачыненні яго была ўзбуджана 8 снежня мінулага года. 27 снежня ён быў вызвалены з пасады намміністра ўнутраных спраў і звольнены з органаў у запас.]]> Грамадства Tue, 07 Feb 2012 12:10:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62141 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62141 Студэнту з Віцебска ўдалося накіраваць сваю вынаходлівасць у законнае ручво. Малады чалавек распрацаваў машыну для нанясення разметкі на дарогах. Дарэчы, даўняя практыка - праектаванне розных ноу-хау, ужо стала для юнака прафесіяй. Прымяненне распрацоўкам Дзмітрый знайшоў ва ўласным доме, сканструяваўшы для маці ўнікальны халадзільнік, які па складанасці камплектацыі не саступае нават камп'ютару. Транспартны праект дызайнер выношваў два тыдні і ўжо праз два месяцы даведаўся аб сваёй перамозе на конкурсе. Пра тое, калі наваспечаны прадукт інтэлекту ўбачаць беларускія дарогі, глядзіце сёння ў "Панараме".]]> Грамадства Tue, 07 Feb 2012 12:08:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62140 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62140 У Францыі працягваецца чатырохдзённая забастоўка працаўнікоў паветранага транспарту. У цэнтры рознагалоссяў - законапраект, які абавязвае бастуючых у індывідуальным парадку апавяшчаць сваю арганізацыю аб нявыхадзе на працу за 48 гадзін. Характэрна, што як раз гэта павінна раўнамерна размеркаваць лік служачых на час стачак. Падобная мера ўжо дзейнічае ў Францыі з 2007 сярод наземных транспартнікаў. Сітуацыя ўскладняецца салідарнасцю насільшчыкаў, дыспетчараў і запраўшчыкаў з пілотамі.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 12:06:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62138 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62138 Ахвярамі 7-бальнага землетрасення на Філіпінах ужо стала больш як 40 чалавек. Нагадаем, эпіцэнтр падземных штуршкоў прыпаў на вузкі праліў паміж астравамі Себу і Неграс. Частка будынкаў, дарог і мастоў разбурана, перабоі з энергазабеспячэннем. Паніка сярод насельніцтва спарадзіла чутку аб набліжэнні цунамі, якая не пацвердзілася. Зараз на астравах працуюць ратавальнікі. У мясцовыя гарады ўведзены сілы нацыянальнай гвардыі, каб выключыць выпадкі марадзёрства.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 12:04:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62136 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62136 Сярод уганараваных звання прафесара ў 2011 - адзін з прагрэсіўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, мастак Віктар Альшэўскі. Расказвае Іна Пілевіч: Цяпер да Віктара Альшэўскага вучні паважліва звяртаюцца "прафесар". А ў свой час стаць студэнтам ў мастака атрымалася толькі з чацвёртага разу. У Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (сёння Акадэмія мастацтваў) залічылі, калі за плячыма ўжо была персанальная выстава. Ва ўзросце крыху за 20 выставіў каля 30 самастойных жывапісных работ.
(Віктар Альшэўскі, мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў, прафесар: "Школа вельмі моцная, жадаючых было вельмі многа. Памятаю, яшчэ ў той час да 10 чалавек на месца было".)
Пасля вучобы на аддзяленні Гаўрыіла Вашчанкі яго заўважыць і запросіць у творчую майстэрню народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі. Строгі настаўнік прымушаў перапрацоўваць карціны столькі разоў, колькі палатно вытрымлівала фарбы. Так маэстра загадаў Альшэўскаму адну з карцін перапісаць люстральна.
(Віктар Альшэўскі, мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў, прафесар)
Настаўнік Альшэўскі не настолькі кардынальны. У яго працоўнай кніжцы амаль 25 гадоў выкладчыцкай дзейнасці. Выхоўвае манументалістаў.
Сёння Альшэўскі працягвае справу настаўніка. Кіруе былымі акадэмічнымі майстэрнямі на Някрасава. Тут месяц таму адчыніў дзверы Цэнтр сучасных мастацтваў. Месца, дзе сябе можа праявіць кожны, незалежна ад адукацыі.
Віктар Альшэўскі выходзіць за межы 4 вуглоў карціны. Дазваляе маладым мастакам распісваць сцены, а мэблю ператвараць у арт-аб'ект. Так у звычайнай шафе жывуць Адам і Ева.
(Віктар Альшэўскі, мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў, прафесар)
Манументаліст Альшэўскі аддае перавагу буйным формам. На яго палотнах і раскошныя ўстаўкі з каштоўных металаў, і дастаткова сімвалаў. Рыцар у латах і дама з белай лілеяй. У такіх фарбах, пераплятаючы гісторыю і міфы, сёння піша партрэт сучаснага Мінска.]]>
Культура Tue, 07 Feb 2012 12:02:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/culture.asp?id=62139 http://www.tvr.by/bel/culture.asp?id=62139
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыць дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Усяго ў 2011 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія прысудзіла вучоную ступень 567 саіскальнікам, у тым ліку доктара навук - 47 вучоным. Па колькасці прысуджаных вучоных ступеней на першым месцы тэхнічныя навукі (18,2 працэнта), далей ідуць медыцынскія (16 працэнтаў), фізіка-матэматычныя (10,4 працэнта), эканамічныя, біялагічныя і педагагічныя навукі. Акрамя таго, у 2011 годзе вучонае званне прафесара прысвоена 50 саіскальнікам, дацэнта - 395 саіскальнікам.]]> Прэзідэнт Tue, 07 Feb 2012 12:00:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/president.asp?id=62135 http://www.tvr.by/bel/president.asp?id=62135 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Нііністэ з нагоды выбрання на пасаду Прэзідэнта Фінляндскай Рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню ўсебаковага супрацоўніцтва з Фінляндыяй.
"Упэўнены, што заснаваныя на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі беларуска-фінляндскія адносіны будуць і ў далейшым плённа развівацца на карысць народаў нашых краін", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.]]>
Прэзідэнт Tue, 07 Feb 2012 09:50:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/president.asp?id=62126 http://www.tvr.by/bel/president.asp?id=62126
У Гродзенскім дзяржуніверсітэце кітайцы наладзілі Свята фанарыкаў для беларусаў. Традыцыйна ў 15-ты дзень першага месяца паводле Месяцовага календара ў Кітаі адзначаюць свята ліхтароў. У Паднябеснай у гэты вечар на вуліцах іх можна ўбачыць мільёны. Па звычаі, кожны член сям'і робіць маляўнічы фанарык і піша на ім пажаданні для сябе або сваіх блізкіх.
(Ван Цінфэн, выкладчык Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы)
(Вікторыя Расуха, студэнтка Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы)]]>
Грамадства Tue, 07 Feb 2012 09:26:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62120 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62120
Японская кампанія "Міцубісі мотарс" просіць усяго адзін еўра за свой завод у Нідэрландах, калі новы ўладальнік гарантуе поўную занятасць яго цяперашняму персаналу. Прэзідэнт прадпрыемства растлумачыў, што кампанія мае намер спыніць вытворчасць у краінах ЕС да канца бягучага года з-за фінансавых праблем еўразоны. Аднак канцэрн будзе пашыраць аб'ём работы сваіх заводаў у Расіі і ў Тайландзе з прычыны попыту, які расце на гэтых рынках. Для гэтай мэты "Міцубісі" створыць у Расіі сумеснае прадпрыемства з французскім альянсам "Пежо-Сітраен".]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:22:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62118 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62118 Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што краіна гатова дапамагчы Расіі забяспечыць газам Еўропу. Для гэтага Кіеў збіраецца знізіць яго адбор, але не на шкоду сабе. З такой прапановай Украіна выступіла ў сувязі з тым, што расійскі "Газпром" скараціў пастаўкі газу Старому Cвету. Шматлікія еўрапейскія краіны - Аўстрыя, Італія, Польшча - пачалі скардзіцца, што не атрымалі поўнага аб'ёму "блакітнага паліва". Такі непрыемны паварот падзей адбыўся з-за моцных маразоў, якія атакавалі Усходнюю і Цэнтральную Еўропу. Першапачаткова "Газпром" абвінавачваў у недастачах Украіну. У Кіеве гэтую інфармацыю абверглі.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:19:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62117 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62117 З-за дрэннага надвор'я ў Аўстраліі аб'яўлены надзвычайны рэжым. На пацярпелыя ад паводак штаты Квінсленд і Новы Паўднёвы Уэльс насоўваецца магутны шторм са шквалістым ветрам і градам. Улады ўжо аб'явілі аб эвакуацыі насельніцтва.

Расказвае Анатоль Ліпецкі.
"Вялікая вада - 2012" як ніколі моцна напалохала аўстралійцаў. Людзі масава пакідаюць свае дамы з-за паводкі, якая захоплівае ўсё новыя і новыя раёны штатаў Квінсленд і Новы Паўднёвы Уэльс. У пацярпелым рэгіёне працуе авіяцыя: ратавальнікі прачэсваюць затопленыя тэрыторыі на верталётах у пошуках тых, хто апынуўся ў палоне стыхіі. Дзейнічае надзвычайнае становішча. Па прагнозах мясцовых метэаслужбаў, паводка прадоўжыцца яшчэ некалькі тыдняў. Напярэдадні быў адкрыты лік ахвяр. Іх канчатковую колькасць паведамяць не хутка: трупы будуць выяўляць яшчэ не адзін тыдзень. Шматлікія так і застануцца ў спісах прапаўшых без весткі.
У 2011 паводка забрала жыцці дзясяткаў чалавек. Каля 30 тысяч дамоў, а таксама шаша, масты і чыгункі былі затопленыя. Агульны ўрон ад стыхіі тады ацанілі ў некалькі мільярдаў еўра. Вось і сёлета з берагоў выйшлі больш за сотні рэк. Узровень вады не проста крытычны: у шматлікіх месцах над паверхняй відаць толькі стрэхі дамоў і дарожныя знакі. Сапраўдны апакаліпсіс - у горадзе Сэнт-Джордж. Карціна жахлівая. З трох тысяч жыхароў большасць пагадзіліся з'ехаць, аднак знайшліся людзі адважныя: каля 400 чалавек вырашылі застацца, каб усімі сіламі аказваць садзейнічанне экстранным службам. Улады заявілі, што выдзеляць пацярпелым фінансавую дапамогу. Па словах прэм'ер-міністра краіны Джуліі Гілард, прынята рашэнне аб выплаце па тысячы долараў на кожнага дарослага і па 400 - на дзіця.
(Джулія Гілард, прэм'ер-міністр Аўстраліі)
Паводка ўдарыла па сельскай гаспадарцы ў рэгіёне, у прыватнасці, па плантацыях бавоўны, цукровага трыснягу, па зерневых і соевых культурах. Узровень ападкаў на палях перавышае 30, а сям-там дасягае і 50 сантыметраў. На фоне гэтых праблем сакавіцкія ф'ючэрсныя кантракты на пастаўку цукру выраслі на 2%. З-за праліўных дажджоў закрыта некалькі вугальных шахт. Пасля паводкі 2011 года на грані фінансавага краху апынуліся шматлікія аўстралійскія кветкаводы, але падтрымка дзяржавы і вялікая любоў да сваёй справы дала ім сілы прадоўжыць працу. Шматлікія перанеслі свае кветнікі на ўвышаную мясцовасць. Тыя, хто не паспелі або не палічылі патрэбным, сёлета канчаткова страцілі бізнес.]]>
У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:16:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62116 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62116
Работнікі завода ў Кітаі па стварэнні панэляў для iPad, iPhone і iPod скардзяцца на непасільную нагрузку. Як паведамляе CNN, персанал завода Фокскан, які вырабляе дэталі для прадуктаў Apple і Microsoft, спіць, есць і працуе прама ў інтэрнатах. Вядома, кампанія зарабляе вар'яцкія грошы на вытворчасці і павінна забяспечваць работнікам адпаведны ўзровень даходаў. Тым не менш, персанал упэўнены, што заробак занадта малы. Нагадаем, завод Фокскан сумна вядомы самазабойствамі супрацоўнікаў.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:12:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62119 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62119 Сітуацыя ў Сірыі застаецца цяжкай. Вялікабрытанія адклікала свайго пасла з краіны для кансультацый. Раней аб закрыцці пасольства аб'явілі ЗША, шэраг назіральнікаў назвалі гэта "сур'ёзным крокам". Бо рашэнне было прынята непасрэдна пасля таго, як у Савеце Бяспекі ААН не ўдалося прыняць рэзалюцыю па Сірыі з-за вета Расіі і Кітая. Да рэальнага ўрэгулявання сітуацыі Захад, падобна, не імкнецца. Пасол ЗША ў Дамаску Роберт Форд, які таксама ўжо знаходзіцца за межамі Сірыі, мае намер падтрымліваць кантакты з сірыйскай апазіцыяй з Вашынгтона, а Еўрапейскі Саюз, у сваю чаргу, плануе зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Сірыі.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:08:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62114 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62114 У Егіпце пачынаецца судовы працэс па справе супрацоўнікаў няўрадавых арганізацый. Сярод сарока абвінавачаных у арганізацыі масавых беспарадкаў - грамадзяне ЗША і краін Еўропы, у тым ліку сын амерыканскага міністра транспарту. Прычым, судзяць іх па законе, прынятым пры Хосні Мубараку. Завадатараў абвінавачваюць у незаконнай дзейнасці і ў правакаванні беспарадкаў. За гэтымі фармулёўкамі маячаць вялікія тэрміны на егіпецкай катарзе. Амерыканскі Дзярждэп ужо паўмесяца марна спрабуе вызваліць з Каіра сваіх грамадзян. Судовая ж сістэма новага Егіпта ўжо дала зразумець, што жартаваць не збіраецца.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:05:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62113 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62113 Забастоўка паліцэйскіх у адным з бразільскіх штатаў абярнулася беспарадкамі. Яшчэ на мінулым тыдні палісмены адмовіліся выконваць свае абавязкі, патрабуючы павышэння аплаты працы і сацыяльных ільгот. На службу не выйшлі каля траціны мясцовых вартавых парадку. У выніку ў штаце пачалася ўспышка насілля: колькасць забойстваў узрасла на 129%. На час забастоўкі ўрад накіраваў у штат войскі. Вось тут і ўспыхнуў канфлікт. Паліцэйскія сталі закідваць вайскоўцаў камянямі, салдатам прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ. А перамовы паміж забастоўшчыкамі і ўрадам усё яшчэ працягваюцца.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 09:01:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62112 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62112 Год кнігі афіцыйна стартуе сёння. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Мастацтва кнігі" пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Расказвае Ларыса Гулякевич. Сёння афіцыйна стартуе "Год кнігі", зразумела, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Пачынае сезон мерапрыемстваў цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2012". Прэтэндэнты на ўзнагароду - амаль 190 кніг, якія ўбачылі свет у 40 выдавецтвах. Лепшых - выбіралі па розных крытэрыях і кірунках. Гэта даведнікі і энцыклапедыі. Навучальныя выданні, духоўна-асветніцкія, літаратурна-мастацкія, навукова-папулярныя, дзіцячая літаратура. Усяго па 13 намінацыях ацэньваўся шлях да перамогі.
(Раман Матульскі, член журы нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2012", дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
Намінанты-кнігі рыхтуюцца да выставы, намінанты-аўтары - мастакі, пісьменнікі, фатографы, афарміцелі і выдаўцы - чакаюць вынікаў галасавання кампетэнтнага журы.
(Раман Матульскі, член журы нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2012", дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)]]>
Грамадства Tue, 07 Feb 2012 08:40:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62107 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62107
Касмічнае ведамства ЗША выявіла ў ледніку Пайн-Айленд у Антарктыцы гіганцкую расколіну. Паводле звестак НАСА, разлом складае каля 30 кіламетраў у даўжыню, месцамі дасягае 250 метраў у шырыню і 55 метраў у глыбіню. Пры гэтым ён працягвае расці. Навукоўцы мяркуюць, што ў найбліжэйшыя месяцы ад ледніка адколіцца айсберг плошчай больш чым 900 квадратных кіламетраў. Ён пачне дрэйфаваць на поўнач і паступова раставаць. Боязі з прычыны знаходкі ў навукоўцаў пакуль няма.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 08:37:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62111 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62111 У Беларусі моцныя маразы абвастрылі пажаранебяспечную сітуацыю. У краіне толькі за мінулыя суткі зарэгістравана каля 50 надзвычайных сітуацый. У пажарах загінулі 6 чалавек, 3 атрымалі траўмы. Агнём знішчаны 4 будынкі. Як адзначаюць ратавальнікі, адна з галоўных прычын трагедый - неакуратнае абыходжанне з электранагравальнымі прыборамі і печамі.
(Валянцін Карпіцкі, першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь)]]>
Грамадства Tue, 07 Feb 2012 08:33:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62110 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62110
Новыя пагодныя катаклізмы ў Еўропе. На поўдні Балгарыі моцная паводка практычна сцерла з зямлі сяло Бісер. 9 чалавек загінулі, больш за 30 дастаўлены ў бальніцу. Расце і колькасць ахвяр анамальных маразоў. У Польшчы колькасць загінуўшых дасягнула 62 чалавек. Няўхільна расце колькасць ахвяр і ва Украіне. Моцны снегапад аднавіўся ў балканскіх краінах. У Босніі, Харватыі шматлікія вёскі аказаліся адрэзанымі ад цывілізацыі. Завеі дайшлі нават да Лівіі, якая лічыцца адной з самых гарачых краін на планеце. Нізкія тэмпературы і снегапад выклікалі сапраўдны хаос на дарогах.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 08:30:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62109 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62109 Чаму ў Беларусі дагэтуль каля 4 тысяч нявыкарыстаных аб'ектаў? Адказ на гэтае пытанне напярэдадні ў Магілёве спрабавалі знайсці прадстаўнікі ўсіх абласцей. На папераджальным семінары, так яго назваў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон, пабываў і наш карэспандэнт.

Расказвае Уладзімір Сёмкін.
Прыватнае прадпрыемства "Тэхналіт" на днях адзначыла сваё 15-годдзе. Самі сябе называюць "людзі на балоце". Таму што стваралі вытворчасць менавіта на багністай мясцовасці. Сёння тут выкарыстаюць унікальную тэхналогію чыгуннага ліцця, аналагаў якой няма ў свеце. А 800 найменняў прадукцыі выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні на ўсёй постсавецкай прасторы. Яркі прыклад, калі закінуты кароўнік ператвараецца ў сучасную высокатэхналагічную вытворчасць. А колькі такіх нявыкарыстаных будынкаў і жадаючых ажывіць іх?
(Аляксандр Бадзяка, дырэктар унітарнага прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства "Тэхналіт")
Здавалася б, выгада ўсім. Мясцовая ўлада пазбаўляецца ад нявыкарыстаных будынкаў. Прычым, пазбаўляецца не бясплатна. Інвестар арганізоўвае вытворчасць (а гэта працоўныя месцы, падаткі ў бюджэт). Сам зарабляе, дзяржаве - карысць. Вось толькі ў краіне дагэтуль каля 4 тысяч нявыкарыстаных аб'ектаў дзяржмаёмасці, якія з кожным годам прыходзяць у непрыдатнасць усё больш.
(Аляксандр Якабсон, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь)
Цікава і тое, што палова рэгіёнаў адрапартавала аб стопрацэнтным выкананні графіка ўводу ў эксплуатацыю нявыкарыстаных аб'ектаў. У якасці прыкладу Дзяржкантроль прыводзіць Гродзенскую вобласць. Схема простая: тое, што не аддалі, закансервавалі або спісалі.
(Мікалай Зенчык, начальнік кіравання кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь)
Гэты семінар назвалі папераджальным. А вось вынікі працы за 2012 год пакажуць, ці патрэбныя прэвентыўныя меры, каб на месцах актывізаваліся. Пытанне эфектыўнасці выкарыстання дзяржмаёмасці знаходзіцца на асабістым кантролі Кіраўніка дзяржавы.]]>
Грамадства Tue, 07 Feb 2012 08:25:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62115 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62115
Новым прэм'ер-міністрам Румыніі стаў былы кіраўнік Службы знешняй разведкі краіны Міхай Рэзван Унгурану. Менавіта яму прэзідэнт Траян Бэсеску прапанаваў сфарміраваць новы ўрад. Папярэднік Унгурану, заявіў аб сваёй адстаўцы ў панядзелак, растлумачыўшы, што гэта "палепшыць палітычную і сацыяльную сітуацыю ў краіне". Адстаўцы папярэднічалі антыўрадавыя дэманстрацыі з патрабаваннем выкараніць карупцыю ва ўладзе і звярнуць увагу на праблемы простых жыхароў краіны. Кандыдатура 43-гадовага прадстаўніка спецслужб на пасаду прэм'ера не задавальняе румынскую апазіцыю, якая ўжо аб'явіла, што будзе галасаваць супраць урада, які ён сфарміруе.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 08:23:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62105 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62105 Грэцыя павінна застацца ў зоне еўра, аднак абавязана пры гэтым выканаць умовы крэдытораў для атрымання другога пакета фінансавай дапамогі ў памеры 130 мільярдаў еўра. Аб гэтым на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі па выніках франка-германскага Савета міністраў заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель.
(Ангела Меркель, канцлер Германіі)
Афіны, між тым, павольна, але дакладна імкнуцца выканаць умовы крэдытораў. Еўрасаюз, Еўрапейскі Цэнтрабанк і МВФ, нагадаем, патрабуюць скарачэння выдаткаў на паўтара працэнта ВУП у гэтым годзе, паніжэння мінімальнай зарплаты і дадатковай часткі пенсій, адмены 13 і 14 аклада, а таксама скарачэння тысяч дзяржслужачых. Беспрацоўнымі ў 2012 стануць 15 тысяч чалавек. Адказам на гэту заяву ўрада стала чарговая дэманстрацыя і масавая забастоўка.]]>
У свеце Tue, 07 Feb 2012 08:19:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62108 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62108
Сёння ў 21:50 у "Актуальным інтэрв'ю" спявак Юзары распавядзе аб сваіх забабонах, аб тым, што з-за "ЕўраФэста" не здаў сесію і на каго хацеў бы раўнавацца ў беларускім шоу-бізнесе. Роўна тыдзень застаецца да фіналу конкурсу "ЕўраФэст". І менавіта дадзенай тэме на гэтым тыдні прысвечана праграма "Актуальнае інтэрв'ю". Дзяніс Курьян задаў вострыя пытанні ўсім 5 прэтэндэнтам на "Еўрабачанне". Сёння ў 21:50 спявак Юзары ўспомніць, чаму навучыўся на леташнім конкурсе, куды ездзіў бэк-вакалістам Анастасіі Віннікавай. Распавядзе аб сваіх забабонах, аб тым, што з-за "ЕўраФэста" не здаў сесію і на каго хацеў бы раўнавацца ў беларускім шоу-бізнесе.]]> Грамадства Tue, 07 Feb 2012 08:16:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62104 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62104 Пенсіянер-дачнік з Вілейскага раёна пабудаваў у сябе ў адрыне цэлы спіртзавод. Прынамсі, так лічаць у міліцыі Мінскай вобласці.

Аляксандр Смірноў больш падрабязна.
Суровыя маразы дастаўляюць праблемы не толькі камунальнікам, вадзіцелям і тым, хто працуе на свежым паветры. У міліцыі праблему бачаць глыбей. Проста ў моцныя маразы людзі пачынаюць грэцца любымі спосабамі. Часта адным з іх становіцца алкаголь. На сяле гэта пытанне - сапраўдная бяда. І вось яркі прыклад. У Вілейскім раёне, дзякуючы інфармацыі ад мясцовых жыхароў, удалося спыніць працу нелегальнага спіртзавода. Амаль у прамысловых маштабах з аднаго падворка сотнямі літраў па ўсёй акрузе расходзілася самагонка сумніўнай якасці. 400 смяротных атручэнняў летась у міліцыі сталічнага рэгіёну выклікае, мякка кажучы, раздражненне. А тут мясцовы Кулібін, ды яшчэ і з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй, пабудаваў такое. Унікальны агрэгат цалкам аўтаматызаваны. Дадатковае перагоннае абсталяванне, манометры для адсочвання ціску, дарагія фільтры дазвалялі вырабляць не толькі самагонку, але і спірт
(Віталь Казлоў, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскай вобласці)
Прадпрымальны прамыслоўца прадаваў прадукт свайго завода па 20 тысяч рублёў за паўлітра. Самагонка расходзілася ў анамальна халоднае надвор'е, як гарачыя піражкі. Дзякуючы ідэальна наладжанай гандлёвай сетцы самапальны алкаголь стаў у акрузе прадуктам нумар адзін. А яго пастаўкі, паводле інфармацыі міліцыі, былі наладжаны далёка за межы раёну. На месцы вытворчасці канфіскавана амаль 300 літраў самагонкі і больш за тону брагі. Але гэта, імаверна, толькі кропля ў моры Спіртзавод праваахоўнікі знішчаць, яго гаспадару прыйдзецца заплаціць буйны штраф. Аднак ці спыніць гэта яго ад будаўніцтва новага агрэгата, пакажа толькі час.]]>
Грамадства Tue, 07 Feb 2012 08:13:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62106 http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=62106
Прэм'ер Польшчы паведаміў аб прыпыненні працэсу ратыфікацыі дагавора па барацьбе з кантрафактам. Дакумент, паводле меркавання Туска, неабходна падвергнуць больш дэталёваму аналізу і не выключыў адмовы ад падпісання пагаднення, калі выявіцца, што прыватнасць інтэрнэт-карыстальнікаў падвяргаецца якой-небудзь рызыцы. Жорсткая крытыка пагаднення, якое мелі намер падпісаць улады Польшчы і іншых краін, звязана з тым, што дакумент абавязвае інтэрнэт-правайдараў паведамляць аб фактах парушэння аўтарскага права з боку карыстальнікаў, а таксама дазволіць даследаваць камп'ютары, калі на іх падазраецца наяўнасць пірацкага кантэнту.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 08:11:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62103 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62103 Грэцыя сёлета скароціць 15 тысяч дзяржслужачых. Такім чынам урад краіны мае намер выканаць патрабаванне міжнародных крэдытораў. Сярод умоў на чарговы транш ЕС, Еўрапейскага Цэнтрабанка і МВФ таксама скарачэнне выдаткаў на паўтара працэнта ВУП, паніжэнне мінімальнай зарплаты і дадатковай часткі пенсій, а таксама адмена 13 і 14 аклада. Толькі так краіна зможа пачаць выплачваць гіганцкі знешні доўг. Адказам на рашэнне ўрада ўжо стала чарговая дэманстрацыя грэкаў і сутачная забастоўка транспартнікаў.]]> У свеце Tue, 07 Feb 2012 08:08:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62102 http://www.tvr.by/bel/inworld.asp?id=62102 Сёння ў Мінску будуць падведзены і вынікі рэалізацыі саюзных праграм. У сталіцу з візітам прыбудзе Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Размова пойдзе аб бяспецы, абароне, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. Запланаваны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам краіны.]]> Палітыка Tue, 07 Feb 2012 08:05:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/politics.asp?id=62101 http://www.tvr.by/bel/politics.asp?id=62101 Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, а таксама задачы на гэты год будуць разгледжаны сёння на пасяджэнні Савета Міністраў. Высокія тэмпы развіцця эканомікі ў пачатку 2011 дазволілі забяспечыць рост ВУП больш як на 5%. Асноўны ўклад у рост валавога ўнутранага прадукту ўнесены прамысловасцю і гандлем пры паніжэнні ролі будаўнічай галіны. Сярод найбольш прыкметных станоўчых вынікаў - паляпшэнне паказчыкаў знешняга гандлю і ўстойлівы рост экспарту ў прамысловай вытворчасці. У цэлым жа з 15 найважнейшых параметраў прагнозу выканана 6.]]> Эканоміка Tue, 07 Feb 2012 08:03:00 +0200 http://www.tvr.by/bel/economics.asp?id=62100 http://www.tvr.by/bel/economics.asp?id=62100