Пeредачи

Ближе к звездам. Второй сезон

Ближе к звездам. Второй сезон

Программа понравится слушателям, которые интересуются именно белорусской культурой и готовы открывать для себя новые имена среди музыкантов, актеров театра и кино, художников и писателей.
Юрый Булат
Шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і Беларусі па муай-тай і кікбоксінгу. 39 гадоў. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры з чырвонымі дыпломамі. На яго рахунку 46 прафесійных баёў, сярод якіх 38 перамог, 7 паразаў, 1 нічыя і 22 накаўты. Заснавальнік і галоўны трэнер спартыўнага клуба "Булат". Старэйшы трэнер Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў. Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок.
Слушать
Аляксандр Ясінскі

Музыкант, кампазітар. 25 гадоў. Нарадзіўся ў Баранавічах. Музычную адукацыю атрымоўваў у школе з музычным ухілам, Рэспубліканскім музычным каледжы, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ў Пражскай кансерваторыі (Чэхія). Лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Уладальнік гран-пры "Бардаўскай восені-2014". Адзін з заснавальнікаў калектыву The Unlimited Trio. Удзельнік гурта BosaeSonca, праекту Fratrez, беларуска-шведскага ансамблю свабоднай імправізацыі Morph. Аўтар музыкі да серыі дакументальных фільмаў. Жыве і працуе ў Чэхіі. Нежанаты.

Слушать
Андрэй Краўчанка
Беларускі лёгкаатлет. 28 гадоў. Нарадзіўся ў ваенным гарадку Мышанка Гомельскай вобласці. Срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне ў дзесяцібор'і, срэбны прызёр двух чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы ў дзесяцібор'і і сямібор'і. Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту 2008" у Беларусі ў намінацыі "Самы яркі спартыўны момант года". Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2008). Нежанаты.
Слушать
Вольга Баразна
Спявачка, вакалістка гурта NGe. 24 гады. Нарадзілася ў г. Мікашэвічы Брэсцкай вобласці. У 2012-ым годзе скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Інжынер-будаўнік". Працуе па спецыяльнасці. З 2009-га года - вакалістка гурта NGe, які быў створаны годам раней. Не замужам.
Слушать
Вольга Сцяжко
Піяністка. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Рэспубліканскі музычны ліцэй пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вучылася ў Італіі. Выпускніца Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. Творчую дзейнасць пачала ў фальклор-тэатры "Госціца". З 2002 года жыве за мяжой. Выступае з сольнымі канцэртамі і як салістка аркестраў у ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Германіі, Францыі, Швецыі. Лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. У 2014 годзе выпусціла дэбютны альбом Eta Carinae. Жыве і працуе ў Лондане. Не замужам.
Слушать
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | След. Все

 

Сейчас в эфире

Далее Далее