Канал "Культура"

Канал "Культура" Беларускага радыё прыме актыўны ўдзел у святкаванні 1030-годдзя Заслаўя, якое адбудзецца 29 жніўня 2015 г.

Канал "Культура" Беларускага радыё прыме актыўны ўдзел у святкаванні 1030-годдзя Заслаўя, якое адбудзецца 29 жніўня 2015 г.

З 12 гадзін у мабільным павільёне, што з’явіцца ў цэнтры Заслаўя, пачне працаваць імправізаваная студыя прамога эфіру, адкуль будзе весціся прамая трансляцыя рэпартажаў пра падзеі свята, а таксама адбудзецца "круглы стол" на тэму "Як развівацца старажытнаму  Заслаўю". Жадаючыя змогуць паназіраць за работай радыёвядучых і гасцей мабільнай студыі. Акрамя таго наведвальнікі  павільёна атрымаюць магчымасць паглядзець фотавыставу "Радыё "Культура": візуалізацыя", якая раскажа аб працоўных буднях радыёканала, і відэафільм  пра яго творчы калектыў.
"Культурным падарункам" жыхарам і гасцям Заслаўя стане канцэрт беларускай музыкі, які пачнецца а пятнаццатай гадзіне ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Творы Міхала Клеафаса Агінскага, Ларысы Сімаковіч, Аляксандра Літвіноўскага і іншых беларускіх кампазітараў прагучаць у выкананні камернага хору "Concordia" пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай. Узоры беларускіх народных спеваў прадэманструюць гурт “Рада” (мастацкі кіраўнік Алесь Жукоўскі) і этна-фолк гурт "GUDA".

 

Сейчас в эфире

08.05 "У рытме дня".
Далее Далее

Online - вещание

Контакты

Канал "Культура"
ул.Красная, 4, Минск, 220807, Республика Беларусь
Тел.: 284 46 20 (директор),
        284-45-01 (информационная служба)
E-mail: kultura_br@tvr.by