Архив онлайн-конференций

Онлайн-конференция с директором Национального художественного музея Владимиром Прокопцовым

Онлайн-конференция с директором Национального художественного музея Владимиром Прокопцовым

Дата проведения: 23 января с 11:00 до 12:00

Каким должен быть главный художественный музей страны в 21 веке? Что такое музейный квартал? Для кого создаются интерактивные музейные программы, и будут ли организованы спортивные экспозиции во время чемпионата мира по хоккею в Минске? На эти и другие вопросы ответит директор Национального художественного музея Республики Беларусь Владимир Прокопцов в преддверии 75-летия музея.
23.01.2014

Вопросы конференции



Владимир Иванович, слышали, что у вас в музее готовится грандиозный проект "10 веков", посвященный всем историческим периодам развития Беларуси. Расскажите подробнее о выставке.
Николай Семенович, Несвиж

- Так, гэта ўнікальны праект. Упершыню ў гісторыі нашай краіны. Гэта сумесны праект з нашымі партнёрамі - Белгазпрамбанкам. Ён будзе доўжыцца амаль 4 месяцы - з 21 сакавіка. Творы будуць не толькі з нашага музея, з беларускіх музеяў, таксама будуць творы, узятыя на дэпазіт з іншых музеяў. Напрыклад, з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі будзе прапанавана работа Міхаіла Савіцкага "Партызанская мадонна", якую, відаць, ніхто так і не бачыў. Таксама будуць рэчы з храмаў - праваслаўных, каталіцкіх. Гэта будзе вельмі грандыёзны праект і вельмі складаны для нас і для нашых партнёраў, але, разам з тым, у юбілейны год гэта будзе знакавы праект. Гэта будзе вельмі добры падарунак наведвальнікам і не толькі жыхарам, але і замежным турыстам, якія прыедуць да нас на чэмпіянат свету па хакеі.

Можно ли посетить ваши реставрационные мастерские студентам университета культуры, обучающимся по специальности реставрация? Как и с кем об этом можно договариваться? Спасибо за ответ.
Анна, Минск

- Я лічу, што не проста можна, а патрэбна прыйсці да нас, таму што да нас прыходзяць студэнты - будучыя рэстаўратары з Акадэміі мастацтваў. Калі ласка, звяртайцеся да нас, і мы зможам у любы час не толькі паказаць, але і правесці адпаведную практыку менавіта на тых творах, якія рэстаўрыруюць працаўнікі нашага музея.

Какие новые приобретения сделает Национальный художественный музей страны и на какие средства?
Инга, Не указано

- Нашы калекцыі папаўняюцца, па-першае, за кошт дароў, якія нам робяць нашы мастакі, а таксама нашы спонсары і партнёры. Напрыклад, Белагазпрамбанк падарыў нам дзве графічныя работы Марка Шагала. У юбілейны год, вядома, будуць падарункі самыя розныя. Па лініі дзяржаўнага заказу, па лініі Міністэрства культуры мы робім закупкі твораў нашых беларускіх мастакоў. Хочам набыць і слуцкі пояс, і іншыя творы мастацтва. Тыя ж творы Фердынанда Рушчыца. Маем, на жаль, толькі адно палатно "Каля касцёла". Планаў у нас вельмі шмат. Нават бюджэту краіны не хопіць, каб нашы патрэбы задаволіць.

Почему музей территориально захватывает целые улицы и кварталы Минска? Как решается вопрос с выселением жильцов? Оправданы ли такие траты для государства? 
Анна Сергеевна, Минск

- Вядома, вельмі цяжка з цэнтра горада адсяліць жыхароў: кватэры тут вельмі дарагія. Пытанне адсялення самае складанае. Пры падтрымцы Прэзідэнта нам перададзена ўжо два адміністрацыйныя будынкі: інтэрнат БДУ па вуліцы К.Маркса, 24, і будынак праектнага інстытута на Леніна, 22. Навошта гэта рабіць? У сувязі з тым, што наш музей - нацыянальны музей - візітоўка нашай краіны, і сёння нам катастрафічна не хапае плошчаў, інфраструктуры. Калі ў музея ёсць цэлы квартал, то можна не толькі паглядзець творы, але і адпачыць, у кафэ кубак кавы выпіць, набыць сувенірную прадукцыю і г. д. Таму мы, вядома, пашыраемся за кошт прылеглых будынкаў. Я думаю, што з вырашэннем гэтага пытання мы здолеем вырашыць і самае галоўнае пытанне - выхаванне нашага маладога пакалення, развіццё нацыянальнай духоўнай ідэі, якая закладваецца ў тым ліку і праз музеі, праз установы культуры.

Можете ли на глаз отличить подделку картины от оригинала? Проводятся ли в нашем музее лабораторны тесты оригинальности картин, возможно, какими-то химическими реагентами?
Антон, Не указано

- Адносна тых карцін, якія ў нас ёсць, нашы рэстаўратары, нашы спецыялісты могуць сказаць, падробка гэта ці не. Што тычыцца іншых мастацкіх твораў, праводзяць аналіз, той гэта мастак ці іншы. Сёння такія падробкі робяцца класныя, што акрамя спецыялістаў, на першы погляд ніхто не можа адрозніць іх ад арыгіналаў. Ужо існуе столькі Айвазоўскіх, колькі карцін ён і не намаляваў за ўсё жыццё. На арт-рынку з'яўляюцца падробкі, у тым ліку і ў нашых суседзяў. Былі скандалы, яны, відаць, і надалей будуць, але спецыялісты гэта ўсё могуць прафесійна адрозніць. Праводзяць экспертызы, у тым ліку і на аснове хімічных аналізаў. Бярэцца і холст, і фарба тых гадоў, ці таго веку. Сёння ёсць такая тэхніка, якая дапамагае адрозніць арыгінал ад падробкі.

Зайдя на сайт музея, с удивлением обнаружила большое количество интерактивных проектов, которые вы предлагаете. Пользуются ли они популярностью. Что еще в планах? Успехов.
Светлана, Минск

- "Планов у нас громадье". Не хапае нават рук і часу ў супрацоўнікаў. Сёння зусім іншыя рытмы жыцця, новыя падыходы, у тым ліку і ў музейнай справе. Музеі, і Нацыянальны ў прыватнасці, выходзяць за свае сцены ў гарадское асяроддзе. Зараз праз Інтэрнэт можна паглядзець і выставы, і творы, і г. д. - зусім іншыя тэхнічныя магчымасці, але акадэмічную экскурсію ніхто не адмяняў і не адменіць, відаць, якія б прасунутыя мабільныя тэлефоны з рознымі прыстаўкамі ні былі. Я лічу, што вачэй жывога экскурсавода, яго тэмпераменту, яго ведаў не заменіць ніякі аўдыёгід. Хаця ад гэтага мы таксама не адмаўляемся, гэта новыя тэхналогіі, у тым ліку і музейныя. Мы ўсё гэта выкарыстоўваем, у нас распрацавана шмат розных праграм, акрамя экскурсій. Праграмы павінны быць інтэрактыўныя, праграмы павінны быць цікавыя школьнікам, студэнтам, людзям дарослым. Мы менавіта гэта і робім. Я лічу, кожны чалавек, які зойдзе ў любы музей, у тым ліку і ў Нацыянальны, павінен вынесці для сябе нешта новае. А для гэтага трэба працаваць, трэба нешта прыдумваць, не стаяць на месцы. Трэба вучыцца самім у нашых калег, у тым ліку і за мяжою. Тое, што было ўчора, сёння ўжо не актуальна.

Ждете ли подарков к юбилею музея, и какой особенно порадует вас?
Александра, Не указано

- У тым і інтрыга падарункаў - не ведаеш, што падораць. Але мы ўсім намякаем - рыхтуйце падарункі, самыя розныя. Дарэчы, мы правядзём з мастакамі шэраг выстаў і будзем звяртацца да іх з просьбай, каб пасля экспазіцыі свае творы дарылі Нацыянальнаму мастацкаму музею. Дарэчы, хачу сказаць, што Мікалай і Марыя Савёнкі будуць рабіць персанальную выставу і амаль усе творы падораць нашаму музею. Раскрываю інтрыгу. Гэта годны прыклад. Самыя лепшыя творы мастака павінны знаходзіцца ў нацыянальных музеях, на сваёй радзіме! Таму што пройдзе час, а прац у музеях няма, і тады нібыта і мастака няма. Звяртаюся да ўсіх: "Не шкадуйце сваіх твораў!"

Что готовите для спортсменов и гостей столицы на время проведения чемпионата мира по хоккею? Или это уж точно не ваш контингент...
Макар, Не указано

- Гэта наш кантынгент. Чакаем усіх. Беларускімі мастакамі напісаны вельмі добрыя творы на тэму спорту, з якіх у нас запланавана выстава пад назвай "О, спорт - ты мир!". Мая задума, каб падчас чэмпіянату музей працаваў не з 11.00 да 19.00, а недзе да 12 ночы, а можа нават і да раніцы. Будзем працаваць у дзве змены, каб у турыстаў і фанатаў, якія прыедуць у Мінск, было больш часу для наведвання музея. Упэўнены, што праз пару гадзін у нашых залах яны будуць мець уяўленне, што такое Беларусь. Што яна не толькі спартыўная, але і культурная краіна. І мы ганарымся не толькі поспехамі нашых спартсменаў, але і дасягненнямі нашай нацыянальнай культуры і мастацтва. Сёння нашыя мастакі, наша беларуская школа выяўленчага мастацтва на высокім узроўні, таму мы павінны паказаць турыстам тыя духоўныя і культурныя скарбы, якімі багатыя. Гэтым трэба ганарыцца і як мага часцей у розных праектах даносіць да нашых замежных гасцей. Таму што многія думаюць, што Шагал - гэта ўся Беларусь. Дарэчы, у творчасці беларускіх мастакоў тэма спорту вельмі добра зроблена.

Работают ли при музеи детские художественные школы, студии?
Ирина, Не указано

- Да, у нас ўжо больш за 20 гадоў працуе школа "У госці да Цюбіка". Гэта такая форма работы з малымі дзеткамі. Нашы супрацоўнікі чытаюць ім лекцыі, дзеці працуюць з фарбамі, малююць копіі, і гэта ім вельмі падабаецца. Праблема адна: у нас не хапае плошчаў. Калі дзеці ляжаць на паркеце ў зале і малююць, глядзець на іх прыемна, але ісці і пераступаць праз іх - не зусім. У нас у адным з будынкаў запланавана нават студыя для дзяцей са сваёй невялічкай залай, дзе можна не толькі маляваць, але і канцэрты праводзіць, рэпетыцыі. За час існавання праз школу прайшло ўжо два пакаленні. Тыя, хто пачынаў у ёй, цяпер водзяць сюды сваіх малых. Магчыма, хтосьці і стане мастаком, але ў большасці яны проста будуць адукаванымі людзьмі, будуць ведаць музеі, мастакоў, стылі і жанры мастацтва. Гэта вельмі важна.

Какие новые проекты и выставки запланированы в юбилейном году?
Марианна, Заславль

- Выстаў шмат. Не хапае плошчаў. Прыйдецца здымаць сталыя экспазіцыі, я пра гэта ўжо казаў. У хуткім часе адкрываецца выстава да 100-годдзя Паўла Васільевіча Масленнікава, потым выстава Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча, народнага мастака, графіка, які, на жаль, не так даўно пайшоў з жыцця. Будзе выстава пейзажыста Івана Дмухайлы, выстава да 75-годдзя Васіля Пятровіча Шаранговіча. Таксама будуць калектыўныя выставы, прысвечаныя нашым юбілярам - іх у нас каля 60. Яны аб'яднаюць і скульптуру, і жывапіс, і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Рыхтуем выставу "10 стагоддзяў культуры Беларусі", плануецца выстава Эрмітажа "Японская графіка XVIII-XIX стст.". Ёсць праект з польскімі, украінскімі, літоўскімі музеямі. А яшчэ мару зрабіць выставу Фердынанда Рушчыца і выдаць пра яго кніжачку з серыі "Славутыя мастакі Беларусі", якую мы заснавалі. Выданне ўнікальнае, лічу, мы адкрываем новыя імёны і ўшаноўваем мастакоў, што ўнеслі вельмі важкі ўклад у развіццё нашага нацыянальнага мастацтва.

Будут ли отсканированы все музейные фонды и выложены в интернет? Или, может, уже есть?
Женя, Минск

- У Інтэрнэт мы таксама выкладваем выставы адной карціны з мэтай азнаямлення. Усю каллекцыю выставіць у Інтэрнэт проста немагчыма, і для гэтага няма ніякай патрэбы. Чаму? Таму што шмат твораў, не толькі ў нашым музеі, але і ў музеях свету, безыменныя. Аўтар невядомы па тых ці па іншых прычынах. Гэтыя творы, пакуль яны не будуць вывучаны спецыялістамі музея, не будзе праведзена адпаведная атрыбуцыя і яны не будуць прадстаўлены ўпершыню на выставе ў сваім музеі, не павінны друкавацца без дазволу кіраўніцтва музея, а тым больш, выкладвацца ў Інтэрнэце. Калі ж выкласці ўсю выставу ў Інтэрнет, то людзі ж не пойдуць у музей. Ужо гадоў 5 мы працуем на электронны каталог. І калі дасць Бог, усё будзе адзнята, алічбавана, то можна будзе літаральна за пару хвілін знайсці ў электроннай базе той ці іншы твор мастака і адаслаць выяву па электроннай пошце. Так мы супрацоўнічаем з нашымі калегамі з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, з Рускага музея, з іншых музеяў, калі яны просяць для альбомаў, каталогаў, юбілеяў таго ці іншага мастака даць выяву таго ці іншага твора. Мы гэта робім, і гэта вельмі зручна. Але работа пакуль што не завершана.

Когда завершится проект "Музейный квартал", сможет ли он посоревноваться с Берлинским островом-музеем или другими европейскими музейными комплексами? На кого ориентируетесь?
Людмила Петровна, Гродно

- Вельмі добрае пытанне. Каб усё зрабіць, патрэбны час. Плануем, што ў 2018-2019 гг. мы пры падтрымцы нашай краіны (урада і Міністэрства культуры) завершым гэты квартал. Галоўнае, каб былі будынкі. Можа, потым і мікрараён. Мінскпраект рыхтуе праектную дакументацыю. Работы ўзначальвае Андрэй Уладарскі - малады таленавіты архітэктар. З наступнага года павінна пачацца вялікая праца па інвестпраграме. Музейны квартал вырашыць шэраг праблем, што існуюць. Шмат твораў мы не можам паказаць, таму што не хапае плошчаў. Адкрылі зусім нядаўна выставу "Рускі партрэт XVIII, XIX, пачатак XX стагоддзя". Мы яе адкрылі дзе? Знялі пастаянную экспазіцыю нашых беларускіх мастакоў (Бялыніцкага, Хруцкага, Жукоўскага) і ў гэтых трох залах паказалі рускае мастацтва. У новым будынку таксама здымаем пастаянную экспазіцыю, паколькі там ёсць клімат-кантроль, які абавязкова патрэбны для экспазіцыі з музея Вікторыі і Альберта ці, скажам, выставы Шагала. На жаль, сёння у нас ёсць толькі невялічкае арт-кафэ, няма сувенірнага кіёска, а павінен быць цэлы магазін, дзе можна прадаваць не толькі сувенірную прадукцыю - паштоўкі, каталогі, альбомы, кнігі, але і творы нашых сучасных мастакоў, копіі твораў нашых класікаў. Гэта была б падтрымка мастакам і прасоўванне нашага сучаснага беларускага мастацтва. Разам з музейным кварталам павінны з'явіцца арт-рэстаран з боку вуліцы К.Маркса, каб магчыма было ісці па Мінску, зайсці ў музей, потым пасядзець у кафэ або рэстаране, паслухаць музыку нашых маладых кампазітараў. Гэта ўсё патрэбна і павінна быць, таму што на двары ХХІ стагоддзе. Трэба ўсё рабіць самай высокай якасці. Я мяркую, гэта акупіцца. Грошы, зразумела, вялікія, але заўтра яны вернуцца ў іншай форме. Сярод нас будзе больш адукаваных людзей, якія будуць шанаваць і любіць сваё мастацтва, сваю культуру, сваю гісторыю, будуць ведаць сваіх мастакоў, кампазітараў. Гэта важна, бо без каранёў нельга выхаваць чалавека. Без музеяў, тэатраў, кіно гэта будзе проста жыхар, а не беларус.

Сколько стоит самая дорогая картина в музее?
Без подписи, Не указано

- Складана казаць, якая карціна самая каштоўная. Ёсць карціны па мільёне еўра і больш. Гэта ўжо вядомыя мастакі накшталт Шышкіна, Рэпіна, Сурыкава і іншых. Айвазоўскі, напрыклад, - самы дарагі мастак. Нашы эксперты робяць ацэнкі твораў, зыходзячы з ацэнкі "Сотбіс" і іншых аўкцыёнаў. Якая работа самая каштоўная ў музеі, мне зараз цяжка сказаць. Я пра гэта і не задумваўся. Па сэрцы мне старажытныя беларускія абразы, іконы. А колькі самая дарагая карціна каштуе - не ведаю. Але творы мастацтва кожны дзень, кожны год у цане растуць. Таму набывайце карціны беларускіх мастакоў дзеля вашых дзяцей, унукаў, праўнукаў. Праз 200 гадоў яны будуць каштаваць зашмат.

Работаете ли в с антикварными магазинами? Предлагают ли частные лица ценные экземпляры для музея?
Без подписи, Не указано

- Так, працуем з антыкварнымі магазінамі, з калекцыянерамі ў самых розных накірунках - ці то на выстаўку, ці то на экспазіцыю. Два гады таму мы здалі Мірскі замак, і да яго экспазіцыі набываліся самыя розныя творы, працавалі з калекцыянерамі, у тым ліку і па слуцкіх паясах, габеленах, шкле, фарфоры. Іншы раз яны самі нешта прапаноўваюць, і мы калегіяльна, на савеце, вырашаем, будзем гэта набываць ці не. Зараз мы рыхтуемся да адкрыцця экспазіцыі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ізноў у кантакце з нашымі антыкварамі і калекцыянерамі.

В.И., слышал о спортивных выставках на Ленина, 20. Достаточно ли материала аж на целую спортивную экспозицию. Как вы себе ее видите? Может, иностранцам достаточно национального искусства для знакомства со страной?
Ник, Не указано

- Рыхтуем у новым будынку не надта вялікую - каля 50 твораў - выставу жывапісу, скульптуры і графікі, прысвечаную спорту. Я лічу, што будзе не лішнім паказаць майстэрства нашых мастакоў, да і тэма спорту нясе асветніцкую функцыю. Вельмі добра, што беларускія мастакі ўшанавалі нашых выдатных спартсменаў - Аляксандра Мядзведзя і іншых. Ёсць і простыя кампазіцыі на тэмы спорту. Усё гэта працуе на папулярызацыю спорту, далучэнне моладзі да спартыўнага ладу жыцця, да фізічнай культуры. Можна было б нават (зараз думка прыйшла) нашых алімпійскіх чэмпіёнаў занатоўваць у жывапісе, скульптуры, графіцы. І з цягам часу, калі людзі будуць ужо ва ўзросце, яны пабачаць сябе ў музеі - гэта ж вельмі цікава, і гэта трэба рабіць. Хай толькі нашы спартсмены бяруць залатыя-срэбраныя-бронзавыя медалі.

Такая хорошая идея оживить картины! Найти двойников, кто это придумал? Это должно быть очень популярно у молодежи? Спасибо за вашу активную позицию.
Виталий К., Минск

- Нашы маладыя супрацоўнікі прыдумваюць розныя праекты. Ужо запрашалі наведвальнікаў з прозвішчамі вялікіх мастакоў, напрыклад, Шышкін, Айвазоўскі, бясплатна праходзіць у музей. Дзякуючы Белтэлерадыёкампаніі, якая з'яўляецца нашым генеральным інфармацыйным партнёрам, ідзе пазіцыяніраванне выставак, праектаў і ўсяго таго, што мы робім. Я лічу, што трэба для гэтага выкарыстоўваць усе сродкі інфармацыі, у тым ліку і Інтэрнэт. Мы будзем старацца, каб усё было салідна, своечасова, нашыя супрацоўнікі стараюцца і робяць усё магчымае.

Здравствуйте! Какой художественный музей в мире Вы считаете самым великолепным? 
Ольга Ивановна, Минск

- Так складана сказаць. У адным ёсць адно, у другім - другое. Вось, напрыклад, мне вельмі прыемна прыязджаць у Траццякоўскую галерэю. У нас вельмі добрыя стасункі з супрацоўнікамі ўжо некалькі пакаленняў. "Намоленае" месца такое, бласлаўлёнае самім Траццяковым. Там такія маштабныя залы. І мастацтва бліжэй да нас. Як дырэктар музея люблю бываць у розных месцах, і калі прыходжу ў залу, то гляджу, як карціны замацаваны, якое асвятленне, які паркет. Запісваю, калі нельга фатаграфаваць. Нешта падглядаю. У Амстэрдаме быў нядаўна. Там добрая тэхніка, хочацца, каб такая была і ў нас. У кожным музеі можна нешта для сябе ўзяць на прыкмету - новыя тэхналогіі, новыя магчымасці экспазіцыі, абсталяванне. З цягам часу гэта ў нас будзе. Самае галоўнае, гавару я сваім калегам, каб было жаданне ісці наперад, быць на два-тры крокі раней за астатніх. Для нас самае галоўнае - гэта наведвальнік. Каб у залах і святло адпаведнае было, і прадукцыя друкаваная, каб супрацоўнікі маглі кваліфікавана правесці экскурсію. У мяне мара - быць на ўзроўні вядучых музеяў свету.

Смотреть еще