Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі будуць весці трансляцыю XXI зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. У эфіры Першага і "ЛАДа" запланаваны 162 гадзіны трансляцый з Канады: цырымоніі адкрыцця і закрыцця, самыя відовішчныя і цікавыя беларускім спартыўным балельшчыкам спаборніцтвы, а таксама штодзённыя агляды ў "Дзённіках Алімпіяды".
На працягу многіх гадоў Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца эксклюзіўным вяшчальнікам Алімпіяд у нашай краіне. Сёлета ў эфіры Першага і "ЛАДа" аматараў спорту чакаюць як прамыя тэлетрансляцыі хакейных матчаў, біятлонных гонак, скачкоў з трампліна і спаборніцтваў фрыстайлістаў, так і спаборніцтвы, паказаныя ў запісе ў найбольш зручны для гледачоў час, з улікам розніцы гадзінных паясоў. Традыцыйныя "Дзённікі Алімпіяды" і паведамленні ў "Навінах" прапануюць агляды дня і дадуць магчымасць зазірнуць у спартыўнае алімпійскае закуліссе.
Трохтыднёвы тэлемарафон стартуе напярэдадні адкрыцця Алімпіяды, 12 лютага, калі Першы ў вячэрнім эфіры пакажа першы "Дзённік".
|
|
Медалі беларускай зборнай
Дырэкцыя спартыўнага вяшчання
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 389 62 20
Факс: 267 81 82
|