В мире
Сёння ў Грэнландыі датэрміновыя парламенцкія выбары
Скачать

28 Ноября 2014 12:12

Сёння ў Грэнландыі датэрміновыя парламенцкія выбары

Сёння ў Грэнландыі - самакіравальнай тэрыторыі ў складзе Каралеўства Данія - пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары. За 31 крэсла змагаюцца 6 палітычных партый. Асноўныя сапернікі - кіруючая сацыял-дэмакратычная "Наперад" і апазіцыйная левая "Народная супольнасць", перадае ТАСС. Нагадаем, датэрміновыя выбары скліканыя менш як праз 2 гады пасля папярэдняга галасавання. Прычынай такога рашэння стаў нядаўні скандал вакол лідара кіруючай партыі Алекі Хаманд. Яе абвінавацілі ў выкарыстанні дзяржсродкаў у асабістых мэтах. Актуальным пытаннем перадвыбарнай кампаніі застаецца эксплуатацыя запасаў урану. Раней Хаманд зняла забарону Капенгагена на здабычу і экспарт урану, якая дзейнічала 25 гадоў. Аднак яе апаненты ўпэўненыя: гэтае пытанне павінна быць вырашана на агульнанацыянальным рэферэндуме.  

Другие новости

X

Предложи новость





[ Добавить еще ]


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

2+3 =