Общество
Итоги учебного года подвели в Минском областном институте образования
Скачать

3 Июня 2016 15:37

Итоги учебного года подвели в Минском областном институте образования

2016 стаў асабліва паспяховым для юных навукоўцаў цэнтральнага рэгіёна. Яны заваявалі больш за 50 узнагарод на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Воблачныя экасістэмы, інгібітар гарэння і банк ініцыятыў... Надзея Сербіненка пазнаёмілася з інавацыйнымі распрацоўкамі школьнікаў.

Амаль 4 месяцы Дар'я і яе навуковы кіраўнік - настаўнік хіміі - працавалі над праектам "Эказол". Сумесь на аснове попелу, драўнянага пілавіння і малочнага казеіну дазваляе прадухіліць распаўсюджванне пажару ў лесе.

Інгібітар гарэння - значыць прадухіляльнік пажару. Яго можна выкарыстоўваць у зонах з сухой травой або ў месцах адпачынку людзей. Лабараторныя і палявыя эксперыменты паказалі: новая сумесь перашкаджае гарэнню ня горш за існуючыя. Праектам ужо зацікавіўся мясцовы лясгас. І не толькі. Сваю распрацоўку Дар'я прэзентавала на прэстыжным амерыканскім конкурсе інжынерыі ў Феніксе, штат Арызона.

Усяго сёлета ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль дзве тысячы школьнікаў Мінскай вобласці. Узнагароды з міжнародных конкурсаў у Амерыцы, Турцыі, Румыніі, Расіі прывезлі 50 юных даследчыкаў.

Вучань Красненскай школы ўразіў журы конкурсу "Лідар года - 2016" і стаў яго абсалютным пераможцам. Разам з аднакласнікамі Улад Карчміт стварыў праект "Эўрыка". Свае ініцыятывы - экалагічныя, сацыяльныя, аздараўленчыя, адукацыйныя - школьнікі рэалізоўвалі ў сябе ў раёне. Курыраваў маштабны праект Уладзіслаў.

Нават летам, падчас канікул, інтэлектуалы не страчваюць вынаходніцкага імпэту. Зараз зборная цэнтральнага рэгіёна рыхтуецца да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі юных вучоных Еўропы. Яна пройдзе ў верасні ў Бруселі. 

 

Другие новости

X

Предложи новость





[ Добавить еще ]


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

2+3 =