Дайджест региональных новостей

Гомель. Зрабіць сэлфі на фоне Пізанскай вежы або дубайскага ветразя не выязджаючы з Гомеля. У гарадскім парку да Новага года з'явіліся вядомыя архітэктурныя славутасці свету. Унікальнасць незвычайнага дэкору - у дакладнасці. Напрыклад, вугал нахілу Пізанскай вежы сапраўды такі ж, як і ў арыгінала, а гадзіннік вежы Вестмінстэрскага палаца - знакаміты Біг Бэн - паказвае рэальны час. Тут ёсць і Эйфелева вежа, егіпецкія піраміды, расійскі Крэмль, а таксама сімвалы Беларусі - Нацыянальная бібліятэка і Брэсцкая крэпасць. Гродна. Сімвал наступнага  года - агнявы певень - жыве ў адміністрацыі Гродзенскага заапарка. Такое прывілеяванае становішча Пятровіча тлумачыцца проста: ён праходзіць перыяд адаптацыі. Па задуме супрацоўнікаў заалагічнага парка, гэты певень будзе прымаць актыўны ўдзел амаль ва ўсіх святочных мерапрыемствах, якія адбываюцца ў горадзе гэтымі днямі. Птушка не баіцца людзей, а таму яе можна будзе пагладзіць і нават патрымаць на руках. Мінск. У Белдзяржцырку прэм'ера - навагодняя праграма «Таямніцы чароўнага куфэрка». Па сцэнарыі Злая Каралева холаду Герміна цяпло чалавечых сэрцаў ператварае ў халодны калючы лядзяш, і ўсе становяцца безаблічнымі і абыякавымі. Каб вызваліць ад чар сваіх сяброў, Папялушка і яе верныя спадарожнікі адпраўляюцца ў  небяспечнае падарожжа па розных краінах свету. І на іх шляху сустракаюцца марскія коцікі і гепарды. Таксама на арэне - дрэсіраваныя каты, папугаі і сабакі, на лёдзе - фігурысты, экстрым ад акрабатаў і ілюзіяністаў.  
24.12.2016 15:29

Гомель.

Зрабіць сэлфі на фоне Пізанскай вежы або дубайскага ветразя не выязджаючы з Гомеля. У гарадскім парку да Новага года з'явіліся вядомыя архітэктурныя славутасці свету. Унікальнасць незвычайнага дэкору - у дакладнасці. Напрыклад, вугал нахілу Пізанскай вежы сапраўды такі ж, як і ў арыгінала, а гадзіннік вежы Вестмінстэрскага палаца - знакаміты Біг Бэн - паказвае рэальны час. Тут ёсць і Эйфелева вежа, егіпецкія піраміды, расійскі Крэмль, а таксама сімвалы Беларусі - Нацыянальная бібліятэка і Брэсцкая крэпасць.

Гродна.

Сімвал наступнага  года - агнявы певень - жыве ў адміністрацыі Гродзенскага заапарка. Такое прывілеяванае становішча Пятровіча тлумачыцца проста: ён праходзіць перыяд адаптацыі. Па задуме супрацоўнікаў заалагічнага парка, гэты певень будзе прымаць актыўны ўдзел амаль ва ўсіх святочных мерапрыемствах, якія адбываюцца ў горадзе гэтымі днямі. Птушка не баіцца людзей, а таму яе можна будзе пагладзіць і нават патрымаць на руках.

Мінск.

У Белдзяржцырку прэм'ера - навагодняя праграма «Таямніцы чароўнага куфэрка». Па сцэнарыі Злая Каралева холаду Герміна цяпло чалавечых сэрцаў ператварае ў халодны калючы лядзяш, і ўсе становяцца безаблічнымі і абыякавымі. Каб вызваліць ад чар сваіх сяброў, Папялушка і яе верныя спадарожнікі адпраўляюцца ў  небяспечнае падарожжа па розных краінах свету. І на іх шляху сустракаюцца марскія коцікі і гепарды. Таксама на арэне - дрэсіраваныя каты, папугаі і сабакі, на лёдзе - фігурысты, экстрым ад акрабатаў і ілюзіяністаў.

 



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =