Онлайн-конференция

Новый вопрос 20.11.2014 12:00:00

Национальная театральная премия. Означает ли это, что спектакли, претендующие на звание лучших, основаны на национальной белорусской истории и культуре или написаны белорусскими авторами?
Ирина Васильевна, Минск

- Зусім не. Як і ў любой тэатральнай прэміі, як і ў Расіі, галоўны крытэрый – гэта добры спектакль. Але для падтрымкі беларускіх драматургаў ёсць спецыяльная намінацыя - найлепшая сучасная беларуская пастаноўка - гэта пастаноўка беларускага аўтара. Дзякую, што Ірына Васільеўна пра гэта клапоціцца, сапраўды праблема аўтара актуальная для беларускага тэатра і для мяне асабіста, для міністэрства, для тэатральнай грамадскасці. Вельмі паказальна, што зараз ужо пачало з'яўляцца новае пакаленне маладых аўтараў – Павел Парашко, Дзмітрый Багаслаўскі, - якія з ахвотай ставяць нашы тэатры, якія з ахвотай ставяць тэатры за мяжой. У таго слаўнага пакалення, якое было прадстаўлена і нашымі старэйшымі драматургамі Крапівой, Дзялендзікам, Дударавым, Макаёнкам з'яўляюцца паслядоўнікі такія, спадчыннікі, якія таксама могуць ствараць п'есы, вартыя пастаноўкі не толькі ў нас на Беларусі, але і за мяжой. Не толькі таму мы іх ставім, што яны напісаны нашымі суайчыннікамі, але таму, што гэта вельмі высокай якасці драматургія. Зразумела, у межах нацыянальнай тэатральнай прэміі для заахвочвання пастаноўшчыкаў такіх п'ес прадстаўлена асобная намінацыя. Дарэчы, хочацца сказаць, што ў нас даволі шмат спектакляў на беларускай мове.

Что дает театру получение главной театральной награды? Прилагается ли к ней денежное вознаграждение.
любопытный, Не указано

- Да нашай прэміі прыкладаецца і грашовая частка: калі гэта калектыўная намінацыя, напрыклад, за лепшы спектакаль – гэта 230 базавых велічынь, калі гэта індывідуальная намінацыя, напрыклад, лепшая акцёрская работа – гэта 40 базавых велічынь. Матэрыяльныя прэміі атрымліваюцца разам з дыпломам і статуэткай. Атрыманне прэміі – высокая адзнака работы тэатра. Напрыклад, Купалаўскі тэатр заўседы пазначае ў сваіх афішах, што спектакль з'яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Почему премия сейчас вручается раз в два года? Разве так мало талантливых постановок...
Алина, Могилев

- Мы перайшлі на ўручэнне прэміі раз у два гады па прапановах тэатральных дзеячаў. Іх погляды звязаны з тым, што тэатральныя сезоны з гадамі не супадаюць, каб была больш магчымасцяў адабраць спектаклі, падумаць над тым, ці варты яны этага, прэмія ўручаецца раз у два гады. Цікавых пастановак у нас шмат. Паспрабуем раз у два гады, калі будзем бачыць, што ўручэнне трэба зрабіць больш частым, то так і зробім. Змены магчымы.

Сколько всего номинаций в главном театральном конкурсе Беларуси?
Александр, Гродно

- 21 намінацыя. У параўнанні з папярэднімі конкурсамі колькасць значна ўзрасла. Калі ў 2011-ым годзе было 11 намінацый, у 2012-тым – 14 намінацый, сёлета – 21. Чаму так адбылося? Першапачаткова тыя, хто сочыць за развіццём гэтага конкурсу, ведаюць, што намінацыі былі без раздзялення па відах тэатраў. Але калі сталі падводзіць вынікі, то было бачна, што цяжка параўноўваць балетны спектакль і спектакль драматычнага тэатра. Лялечны спектакль і оперны спектакль. Таму сёлета выдзелена намінацыя па відах тэатра: оперны спектакль, балетны спектакль, спектакль музычнага тэатра (гэта маецца на ўвазе аперэта, музычная камедыя, мюзікл, драма, спектакль Тэатра лялек, спектаклі для дзяцей). І ў гэтых відах тэатра ёсць як прэмія за лепшы спектакль, так і прэмія лепшаму рэжысёру, лепшаму акцёру. Ёсць таксама агульная намінацыя "спектакль для дзяцей". Ён можа быць вылучаны на аб'яднаным пасяджэнні ўсіх трох журы за спектаклі любога віду: ці драма, ці музыка, ці гэта лялькі будуць. Ёсць намінацыя лепшы мастак-пастаноўшык. Таксама лепшых будуць вылучаць на аб'яднаным пасяджэнні журы, з усіх спектакляў прадстаўленых. Ёсць яшчэ такія намінацыі ганаровыя, яны не маюць пад сабой нейкай грашовай прэміі, яны маюць пад сабой толькі пачэсную ўзнагароду. Гэта намінацыя за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, яна прызначаецца лідарам нашага тэатра, якія на працягу шмат гадоў уносілі ўклад у яго развіццё. І зусім новая намінацыя – гэта мецэнат тэатра. Гэта - удзячнасць той арганізацыі ці фізічнай асобе мецэната, які падтрымлівае тэатральныя праекты. Раздзялення на лепшую жаночую ролю і лепшую мужчынскую ролю не будзе. Так, дарэчы, вырашылі самі тэатралы, бо палажэнне аб гэтай прэміі перапрацоўвалася па выніках мінулай прэміі, з улікам тых прапаноў, якія далі нашы тэатры. І ў арганізацыйны камітэт уваходзяць прадстаўнікі, кіраўніцтва – гэта дырэктары ці мастацкія кіраўнікі амаль што ўсіх нашых рэспублікаснкіх тэатраў, так і прадстаўнікі ўсіх абласцей. Там не тэатры прадстаўлены, прадстаўлены вобласці. І ўсе гэтыя прапановы выносіліся на іх суд. Менавіта яны прапанавалі нам такую структуру. Паглядзім, як яна спрацуе сёлета. Магчыма недзе будзе пашырацца кола гэтых намінацый. Але вельмі вялікая колькасць намінацый, як кажуць нам эксперты, каб яна не прывяла да абясцэньвання гэтай прэміі. Бо калі ўсім раздадуць нейкія маленькія ўзнагароды, то тады не бачна, хто на самай справе лепшы. Павінна ж заставацца канкурэнцыя, бо галоўная мэта гэтага конкурсу – зусім не раздаць статуэткі ці прэміі, а зрабіць нейкі такі штуршок для развіцця нашага тэатральнага асяроддзя. Бо тыя фестывалі, якія існуюць у нас у краіне, яны вельмі прадстаўнічыя, яны збіраюць прадстаўнікоў з розных краін. Але такі канкурэнтны складнік не заўсёды там ёсць. А гэта чысты конкурс. Прычым і ацэньвае журы наша ж беларускае – тыя, хто ведаюць і моцныя бакі, і слабыя бакі. Журы ведае гэты спектакь, ведае, што стаіць за гэтым спектаклем, таму і ацэнка прафесійная і аб'ектыўная.

Театральная премия - это хорошо. А судьи кто?
Мария, Не указано

- Сапраўды, разумею, чаму Марыя задае такое пытанне. Бо тыя, хто сочыць за тэатральнай прэміяй, маглі адзначыць, што сёлета і падыходы да судзейства крышку змяніліся. У мінулых гадах пераможца выбірала так званая тэатральная акадэмія – гэта каля ста чалавек, прадстаўнікоў тэатраў, якія павінны былі глядзець усе спектаклі і вызначаць лепшыя. Узначаліў гэтую акадэмію наш знакаміты драматург, вядомы тэатральны дзеяч Аляксей Дудараў. Па яго прапанове і па прапанове тэатраў сёлета было вырашана змяніць падыходы. Такая вялікая колькасць акадэмікаў, хто глядзеў спектаклі, хто не глядзеў, вызначыць нейкую прафесійную гутарку было, можа, крышачку складана. Таму сёлета па прыкладзе "Залатой маскі" – таго конкурсу, што праводзіцца ў Расіі, і па прапановах дзеячаў нашага тэатра створаны тры нашыя прафесійныя журы: журы Тэатра драмы, журы Музычнага тэатра і журы Тэатра лялек. Узначаліў журы Тэатра драмы наш, напэўна, найзнакаміцейшы мастацтвазнаўца, мастацкі крытык у галіне тэатра Рычард Смольскі; журы Музычнага тэатра ўзначальвае рэктар нашай Акадэміі музыкі Кацярына Дулава; журы Тэатра лялек узначальвае таксама знакаміты тэатральны крытык Людміла Грамыка. У склад журы ўваходзяць практыкі тэатра: акцёры, рэжысёры, тэатральныя крытыкі, мастацтвазнаўцы - і выкладчыкі тэатральных дысцыплін у нашых вну. Гэта таксама зроблена і з улікам расійскага прыклада, і для таго каб асабістыя ці карпаратыўныя інтарэсы з боку дзеячаў тэатра не пераважалі. Дарэчы, з тых дзеячаў тэатра ў лік журы ўключаліся толькі тыя асобы, якія не былі ніяк задзейнічаныя ў спектаклях-намінантах. Таму самых, можа, знакамітых дзеячаў тэатра ў журы і не будзе, накшталт Мікалая Пінігіна і Валерыя Анісенкі, бо іх спектаклі ўдзельнічаюць у конкурсе. Але ўсе гэта людзі прафесійныя, якія ў тэатральным працэсе не першы год, якія могуць даць аб'ектыўную ацэнку спектаклю.

Много слышал в прессе, что в этом году изменился главный приз и его разработкой занимался Владимир Цеслер. Можно ли поподробнее узнать, как он выглядит? Раскройте тайну
Иван, Не указано

- Гэтая таямніца раскрыецца – і гэта ўмова арганізатара ў нашай выканаўчай дырэкцыі, якім сёлета выступіў Купалаўскі тэатр, - каб гэтая таямніца была раскрытая менавіта на самой тэатральнай прэміі. Гэта будзе прыз новага арыгінальнага дызайну, як у шмат якіх работах Уладзіміра Цэслера, гэта будзе новы арыгінальны падыход на звыклых тэатральных сімвалаў. Там будуць прысутнічаць элементы, якія сімвалізуюць нашу Беларусь, элементы, якія сімвалізуюць тэатр, і што мне больш за ўсё падабаецца ў гэтым прызе, - тое, што ўсе яго элементы, уся канструкцыя, мастацкае вырашэнне нібыта накіраваны ўверх, на неба, да ўзлёту, да гэтага заклікае тэатральных дзеячаў. Павінна быць у гэтай прэміі нейкая інтрыга.

Какие новшества у III Национальной театральной премии?
Алексей, Минск

- Па-першае, павялічылась колькасць намінацый. Падыход такі, што ў нас будуць ацэньвацца спектаклі і прызначацца тэатральныя прэміі па намінацыях, звязаных з відамі тэатра. У кожнай гэтай намінацыі лепшая работа рэжысёра ці балетмайстара, лепшая акцёрская работа. З'явіліся дзве ганаровыя намінацыі: калі прэмія за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва ўручалася раней, то прэмія мецэнатам тэатра з'явілася ў гэтым годзе. Па-другое, змяніліся прынцыпы судзейства: упершыню створаны тры прафесійныя тэатральныя профільныя журы, якія будуць прадметна працаваць, абмяркоўваць спектаклі і ацэньваць іх. Галасаванне будзе тайным, кожны член журы будзе галасаваць незалежна. Такія профільныя журы – гарантыя таго, што яны ўсе ў поўным складзе змогуць наведаць кожны спектакль, абмеркаваць, абмяняцца думкамі і прыняць абгрунтаванае рашэнне.

Как выборут спектакль-победитель? Какие критерии будут определяющими?
Павел Павлович, Не указано

- Спектакль-пераможцу выбера журы тайным галасаваннем. Вызначэнне нейкіх там крытэрыяў будзе звязана з прафесіяналізмам журы. Магу сказаць, што ўвагу звяртаюць на мастацкія вартасці, на аздабленне спектакля, на якасць акцёрскай, рэжысёрскай работы.

Будет ли награда за вклад в развитие театрального искусства?
Николай Петрович, Витебск

- Будзе такая ўзнагарода, бо яна мела вельмі добры рэзананс. За ўклад у развіццё мастацтва трэба ўшанаваць тых, кто працаваў доўга на наша мастацтва, хто з'яўляецца іконай, узорам нашага тэатра і ўзорам для моладзі. Гэтыя людзі павінны быць адзначаны, публіка павінна іх ведаць, бачыць і памятаць.

Где и когда можно будет увидеть спектакли, претендующие на награды национального конкурса? Слышала, что их можно будет увидеть в течение недели.
театралка, Не указано

- Сапраўды гэта так. Нацыянальны тэатральны тыдзень (гэта нефармальная назва фінальных мерапрыемстваў Нацыянальнай тэатральнай прэміі) пачнецца 24 лістапада. Завершыцца 30 лістапада. Пачнецца Нацыянальная тэатральная прэмія ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы яго ж "Панам Тадэвушам", і, дарэчы, на гэтай жа пляцоўцы будуць паказаныя спектаклі нашых рэгіянальных абласных драматычных тэатраў. Лялечныя спектаклі будуць паказаныя на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Нашы мінскія тэатры будуць паказваць спектаклі на сваіх пляцоўках. Гэта Тэатр-студыя кінаакцёра, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Вялікі тэатр, Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Драматычны тэатр Беларускай арміі, "Тэатр Ч" пакажа свой спектакль на пляцоўцы Цэнтральнага дома афіцэраў. Горкаўскі тэатр таксама на сваёй пляцоўцы пакажа спектакль. Калі не ўсе пералічыла спектаклі, прашу прабачэння. Надрукавана і развешана афіша, можна набываць білеты і наведваць спектаклі. Асабліва хацелася б парэкамендаваць, каб аматары тэатра з Мінска ўсё ж наведалі спектаклі рэгіянальных тэатраў. Бо выехаць не ўсім удаецца ў Брэст ці ў Магілёў, а тэатры там вельмі цікавыя, тэатры і спектаклі – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, іх павінна бачыць не толькі міжнародная грамадскасць, але і наша мінская публіка. Таксама трэба звярнуць увагу і на лялечныя спектаклі, бо беларускае лялечнае мастацтва – адно з з самых аўтарытэтных і на постсавецкай прасторы, і ў Еўропе.

Большая ли была конкуренция среди претендентов, чтобы стать номинантами?
Светлана, Не указано

- Вялікая была канкурэнцыя. Было пададзена 37 заявак ад 28 тэатраў. Для параўнання: у нас 27 дзяржаўных тэатраў, сярод 28 - 24 дзяржаўныя падалі заяўкі. І калі была адборачная камісія, бо гэта не журы адбірала, былі адборачныя камісіі, асобныя, якія не супадаюць са складам журы, то было адабрана 11 спектакляў тэатра драмы, 6 спектакляў тэатраў лялек і 4 спектаклі музычных жанраў. Усяго 21 спектакль. Вось лічыце: 37 заяўлялася, 21 паўдзельнічаў. Г. з. канкурэнцыя была. Дзякуй тэатрам за тое, што яны ўдзельнічаюць, і што ёсць спектаклі, вартыя вылучэння, ну і дзякуй прынцыповай працы адборачных камісій, якія прапусцілі самыя-самыя, як мы спадзяемся, дастойныя спектаклі.

Здравствуйте! Театральная столица Беларуси, безусловно, Минск. На Ваш взгляд, могут ли актёры из периферии на одном уровне со столичными претендовать на главные театральные призы?
Алёна , Витебск

- Зразумела, могуць, і гэта не толькі мой погляд, гэта праўда жыцця. На мінулай тэатральнай прэміі галоўныя прызы забраў як раз Гродзенскі абласны тэатр лялек. Краіна у нас такая, што у нас няма такога падзелу: вось сталіца, а тое перыферыя. У нас культурная прастора даволі сціслая і дае магчымасць камунікацый. Гэта і беларуская, і сусветная з'ява, гэта майстар. Сёлета, што вельмі для нас цікава, у нас практычна ўсе, акрамя, здаецца, аднаго рэгіёна - Гомеля, рэгіянальныя тэатры ўдзельнічаюць. Вельмі моцны Брэсцкі тэатр - Аляксандр Аляксандравіч Козак больш за 30 гадоў кіруе гэтым тэатрам і дае вельмі вартыя вынікі. Адзіны паказчык гэтага - там ужо прапісаўся фестываль "Белая вежа" з вельмі моцным міжнародным удзелам. Гэта прызнанне аўтарытэта тэатра, бо да абы-каго асабліва не паедуць. Гэта, зразумела, Магілёўскі драматычны тэатр "М@rt.контакт". Ён працуе ў кірунку падтрымкі больш сучаснага тэатральнага мастацтва. Гэта нашы лялечныя тэатры. Вельмі моцныя тэатральныя школы Мінска, Магілёва, Гродна ды і ўсе нашы лялечныя тэатры вартыя таго. Цікава, што сёлета ўпершыню за апошнія гады Мінскі абласны драматычны тэатр заявіўся на прэмію. Тэатр невялікі. трупа там, здаецца, каля 25 чалавек, глядзельная зала на 150 месцаў, тым больш Маладзечна. Вельмі вялікая канкурэнцыя і спакуса для маладзечанцаў ехаць у Мінск у тэатр, але тое, што гэты тэатр не проста існуе, а стварыў спекталь, варты прэміі, гэта заслугоўвае павагі. Зразумела, будуць яны ўганараваныя ці не, гэта залежыць ад рашэння журы, але тое, што яны сталі намінантамі на нацыянальную тэатральную прэмію, удзельнікамі нацыянальнага тэатральнага тыдня, гэта гаворыць пра тое, што яны могуць на адным узроўні на вялікіх сцэнах выступаць з нашымі тэатрамі са статусам нацыянальных, якія працуюць у сталіцы.

Сколько театров существует в Минске и Беларуси?
Вика, Не указано

- Усяго дзяржаўных тэатраў 27, большасць з іх, напэўна, у Мінску. У кожнай вобласці існуе драматычны тэатр і лялечны.

Ведет ли министерство культуры странички в facebook, "В контакте" и других социальных сетях?
Без подписи, Не указано

- Міністэрства культуры вядзе свой сайт, але пра такія старонкі варта падумаць, ці можам мы гэта зрабіць.

Насколько вас интересуют молодежные идеи? Можно ли придти со своим проектом и получить поддержку, как получают стартапы в бизнесе?
Без подписи, Не указано

- Зразумела, цікавяць маладзёжныя ідэі. Можна прыйсці і атрымаць падтрымку ад Міністэрства культуры, але ёсць яшчэ вельмі добрая магчымасць - гэта фонд Кіраўніка дзяржавы па падтрымцы таленавітай моладзі. Частка сродкаў гэтага фонду ідзе на выплату прэмій, стыпендый тым жа маладым дзеячам мастацтва, вучням, студэнтам да 31 года, якія ўжо нешта стварылі, заваявалі ўзнагароды на міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях. А частка сродкаў фонду накіроўваецца на так званыя гранты на падтрымку творчых праектаў. Зараз фонд збірае заяўкі на наступны год, можна звяртацца ў Міністэрства культуры, бо менавіта яно забяспечвае дзейнасць фонду. У нас працуе сакратар фонду, можна звярнуцца са сваім праектам, каб вынесці яго на разгляд савета фонду.

Как проходил отбор спектаклей, которые сейчас уже в числе номинантов на получения главного театрального приза?
Ярослав Сергеевич, Молодечно

- У адпаведнасці з палажэннем, тэатры ці творчыя саюзы маглі заявіць свае спектаклі для папярэдняга адбору. Абмежаванняў тут не было, тэатр сам вызначаў, які спектакль яму выбраць. Было толькі такое абмежаванне - ад аднаго тэатра не больш як 2 спектаклі маглі быць прадстаўлены. Усе заяўкі разглядаліся адборачнымі камісіямі па відах тэатральнага мастацтва. І тое, што адабралі камісіі, увайшло ў фінал гэтага рэспубліканскага конкурсу, будзе паказана падчас нацыянальнага тэатральнага тыдня і ацэньвацца рашэннямі журы.

Сколько всего номинаций и номинантов в конкурсе?
Без подписи, Не указано

- Гэта мы ўжо сказалі. 21 намінацыя і спектакляў-намінантаў у нас таксама 21.

Что вас больше всего радует в масштабных культурных мероприятиях?
Ника, Не указано

- Па-першае, радуе, калі да гэтых мерапрыемстваў ёсць ўвага гледачоў, ёсць добрая ацэнка ў прэсе. Таму што ўсё, што мы робім ідзе не ў беспаветраную прастору, а мы робім для кагосьці, для гледача. А па-другое, радуе, калі ў выніку гэтых мерапрыемстваў робяцца нейкія новыя адкрыцці. Мяне вельмі радуе, што ў гэтай прэміі ў нас ёсць тэатр з рэгіёнаў, бо заўжды ёсць верагоднасць, што там можа ўзнікнуць нейкае цікавае імя, нейкая цікавая пастаноўка, што потым стане нашым нацыянальным гонарам. Радуе, калі ўздельнічае моладзь. Вельмі цікава, ці атрымае хтосьці прэмію за лепшы дэбют. Бо гэта таксама новыя тэатральныя рэжысёрскія імёны, гэта таксама важна, як і новыя імёны беларускіх драматургаў.

Какие ваши самые любимые праздники? И на какие праздники культуры, которые проводятся в Беларуси, хотелось бы больше пригласить зрителей?
Аленка, Не указано

- Люблю Дзень Незалежнасці і Новы год, бо яны святкуюцца масава, адчуваецца такое адзінства людзей, але гэтыя святы прыходзіцца праводзіць на працы, на мерапрыемствах. Вельмі прыемна назірать, як на Дзень Незалежнасці ці на канцэрце, ці на парадзе, ці на шэсці вялікая колькасць такіх узрушаных, добра апранутых шчаслівых людзей. Сапраўды адчуваецца агульная еднасць. Агульнанацыянальнае адзінства - гэта не словы, гэта на самай справе важна. А Новы год люблю за тое, што таксама шмат святочных мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей. І дарослыя робяцца такімі ж як дзеці, робяцца больш добрымі, лагоднымі, і што на Новы год праводзіцца таксама такая акцыя як "Нашы дзеці", калі наш бізнес, нашы супрацоўнікі і кіраўнікі дзяржаўных органаў, нашы спартсмены, нашы журналісты, (я ведаю, што Белтэлерадыёкампанія таксама прымае ўдзел) ідуць да дзяцей у інтэрнаты, у дамы дзіцяці, у прыёмныя сем'і, у дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і робяць ім падарункі. Яшчэ хачу сказаць, што адно з такіх свят вельмі ўзрушыла мяне на навагоднім паказе. Я яго паглядзела ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры ў Астрашыцкім гарадку. Там свята наладзілі самі выкладчыкі к прыезду Кіраўніка дзяржавы, ён там прысутнічаў і бачыў. Было вельмі прыемнае мерапрыемства для ўсіх. Асабліва прыемна, што супрацоўнікі рэабілітацыйнага цэнтра самі зрабілі касцюмы, самі напісалі ролі, самі паставілі сваімі сіламі. Гэта было цёплае хатняе свята, таму што было зроблена сваімі рукамі. І дзеці добра адгукаліся, што на сцэне медыкі, урачы, медсёстры, якія ім дапамагаюць, педагагічныя работнікі, што яны робяць такое свята, і самі дзеці ўдзельнічаюць. Вядучая: А на якія святы хацелася б больш гледачоў запрасіць? - Хацелася б звярнуць увагу на культурныя святы, на якія і так ходзяць шмат людей. Там няма такога, што месца не запоўнена. Наадварот, прыходзіцца выбіраць, хто можа глядзець з партэра, а хто можа стаяць побач з пляцоўкай і таксама глядзець. У наступным годзе прыязжайце на свята ў Александрыю на Купалле. Яно з такога невялікага рэгіянальнага свята зараз набывае не толькі агульнабеларускі, але і міжнародны маштаб. І той вялікі мост, які злучае Александрыю і Копысь, становіцца нефармальнай глядацкай пляцоўкай. Шмат збіраецца людзей. Там і фальклор, і рамёствы, і добрыя канцэрты, і начная дыскатэка… вельмі цікава. Пад дэвізам "Неба - гэта рака сяброўства" беларуская культура, руская культура, культура Украіны пастаўлены сапраўды ў такі карагод сяброў. Яшчэ на наступны год хацелася б запрасіць больш наведвальнікаў на Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Яго арганізатары ў наступным годзе хочуць паказаць панараму беларускай песні ад класічных узораў - гэта спевы пад аркестр М.Фінберга, ён рыхтуе вельмі цікавую эстрадную праграму, - да самых сучасных узораў нашай песні, нашай музыкі, якія створаны за гады незалежнасці. Мы хочам, каб там была і народная песня, і бардаўская песня, нават і рок-музыка, - такая шырокая панарама беларускай песні, беларускай паэзіі. І абавязковая ўмова прадстаўлення твора на гэтым фестывалі - гэта беларускі аўтар, беларускі кампазітар, беларускі паэт. Цікава, што абодва святы праводзяцца ў рэгіёнах: у Александрыі ў Магілёўскай вобласці і Маладзечне, гэта Мінская вобласць. І традыцыйнае наша свята "Славянскі базар" рэкламы і не патрабуе. Каб толькі ўсім квіткоў хапіла на гэтыя канцэрты. І зразумела, будуць вялікія святы на Дзень Перамогі. Тут уже будзе для ўсіх свята. На вулічных пляцоўках плануюцца канцэртныя праграмы.

Как поднять культуру общения людей? Культуру отношений в транспорте?
Валентина, Не указано

- Я сама карыстаюся грамадскім транспартам. Сапраўды, існуе такая праблема. Што з майго асабістага вопыту дае добрую рэакцыю? Калі нават на нейкую напружанасць, на нейкую агрэсію ад чалавека адказваць ветлівасцю, лагоднасцю. Чалавек супакойваецца. Ні ў якім выпадку не трэба ўступаць у спрэчку, ці калі хто пачынае лаяцца, уступаць у гэтую лайку. Чалавек спачатку неяк азадачваецца, а потым пачынае размаўляць з табой спакойна. Саступіце месца, прапусціце чалавека – і гэта будзе добра.

Скажите, пожалуйста, тяжело ли женщине на руководящей должность такого масштаба?
Капитолина, Тула

- Я люблю сваю працу і пры вырашэнні цяжкіх пытанняў стараюся абапірацца на экспертаў, на сваіх супрацоўнікаў. Самае галоўнае – раіцца з нашай інтэлігенцыяй, з тэатральнай грамадскасцю, з мастакамі. Калі мы разам абмяркоўваем шлях рашэння, то працаваць значна лягчэй. У гэтым выпадку ёсць упэўненасць, што гэта рашэнне будзе верным і паслужыць на карысць галіне, Міністэрству, а самае галоўнае – на карысць культуры і мастацтву.

ВЫ за традиционные книги или за электронные?
Без подписи, Не указано

- Ніяк не супрацьстаўляю гэтыя кнігі, бо галоўнае - гэта не носьбіт інфармацыі, а яе змест. Успомніце, на чым пісаліся тэксты? На камянях, на пергамене, на папірусе. На паперы пісаліся, на паперы друкаваліся, зараз змяніўся толькі носьбіт, галоўнае - змест. Кніга - традыцыйная ці электронная - ніколі не памрэ.

Есть ли что-то грандиозное в планах на 2015 год? Чем народ удивите?
Без подписи, Не указано

- Адной з грандыёзных падзей у культурным жыцці, зразумела, стане святкаванне 70-годдзя Перамогі і Дня Незалежнасці. Планы раскрываць пакуль што не буду, няхай будзе сюрпрыз. Але святы (так прынята ў нас на Беларусі) будуць маштабныя, даступныя для людзей і, зразумела, з нашым нацыянальным каларытам, з нашымі нацыянальнымі песнямі, з нашымі любімымі артыстамі. Зараз Міністэрства культуры працуе над тым, каб абнавіць, каб пашырыць, каб мадэрнізаваць і творчыя канцэпцыі, і праграмы нашых галоўных фестываляў: Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі, "Славянскага базару ў Віцебску", свята Купалле ў Александрыі, фестывалю "Лістапад", каб яны сталі яшчэ больш цікавымі, прыцягнулі да сябе яшчэ больш гледачоў і тэлегледачоў.

Сделайте что-то, пожалуйста, чтобы было больше новой музыки на радио. А то такие заезженные песни каждый день, новинок не слышим. Та маленькая квота на зарубежную музыку так обедняет эфир, к сожалению. Заранее спасибо.
Дарья Ивановна, Не указано

- Мы, як, напэўна, і радыё і тэлебачанне, зацікаўленыя ў тым, каб з'яўлялася больш песень. Для нас асабліва цікава, каб з'яўлялася больш новых беларускіх песень. На гэта накіраваны той конкурс, які праводзіць Міністэрства культуры пры дапамозе тэлебачання - Другога нацыянальнага тэлеканала. Гэта конкурс "Нацыянальная прэмія ў галіне папулярнай музыкі". Ён якраз накіраваны на тое, каб стымуляваць нашых кампазітараў, нашых паэтаў, аўтараў тэкстаў, нашых спевакоў на стварэнне новых беларускіх песень. Што да квоты на замежную музыку, вялікая яна ці малая, то тут каму як на чый густ. Я лічу, што рашэнне, каб была пэўная квота беларускай музыкі (тыя вядомыя 75 працэнтаў), абгрунтаванае тым, што нам трэба патрымаць перш за ўсё сваю эстраду.

Добрый день. Культурное воспитание современной молодежи оставляет желать лучшего. Об элементарных правилах культуры все давным-давно забыли. как Вы думаете, кто виноват: родители, общество, школа? Что так пагубно влияет на состояние культуры?
Алина, Минск

- Я бы не стала рабіць такія абагульненні. Яшчэ ў Старажытным Егіпце знайшлі надпіс: "О, как безнравственен этот молодой мир!". Таму, напэўна кожнае папярэдняе пакаленне гаворыць аб тым, што наступнае пакаленне меньш выхаванае, меньш адукаванае і з непавагай адносіцца да старэйшых. Моладзь у нас ёсць розная. Напрыклад, творчая моладзь, з якой я сустракаюся і разам працую – мэтанакірваныя, адданыя сваёй працы людзі, людзі, гатовыя шмат працаваць, каб дасягнуць сваёй мэты. Я лічу, што першую скрыпку ў выхаванні дзяцей павінны іграць бацькі, яны сваім прыкладам павінны паказаць дзіцяці, як трэба сябе паводзіць.

Какой он на Ваш взгляд, современный культурный человек? Какими качествами должен обладать?
Аристарх, Бобруйск

- Па-першае, адна з найважнейшых якасцей - гэта, зразумела, веды аб культуры – аб нашай беларускай культуры, аб сусветнай культуры, аб блізкіх нам славянскіх культурах. Калі такія веды будуць, то тады чалавеку будзе лягчэй зразумець сучасныя творчыя працэсы і разбірацца ў культуры, і адэкватна ацэньваць тыя культурныя з'явы, з якімі ён сутыкаецца. Па-другое, культурны чалавек павінен быць талерантным, гэта значыць - павінен быць гатовы ўспрыняць, ацаніць, аб'ектыўна падысці да культурных з'яў. Не адмаўляць, не абражаць, а паспрабаваць разабрацца ў гэтым. З другога боку, калі ён бачыць, што пад маскай культуры прасоўваюцца нейкія не ўласцівыя нашаму грамадству каштоўнасці, ён павінен заняць прынцыповую пазіцыю і адмовіцца ад гэтых каштоўнасцяў. А па-трэцяе, сучасны культурны чалавек павінен быць гатовы для душэўнай працы, таму што сучасная літаратура, сучаснае мастацтва – даволі складаныя з'явы. Каб зразумець іх, трэба душэўна працаваць.

Не планируют ли в Беларуси какой-нибудь год провести под знаком культуры?
Игнатий, Фаниполь

- Хачу сказаць, што 2012 год прайшоў пад знакам культурнай з'явы – гэта быў Год кнігі. Ён тычыўся і чытачоў, і бібліятэк, і прапаганды творчасці нашых пісьменнікаў, і рэжысёраў, і кінарэжысёраў, і кампазітараў. Дарэчы, наступны год – Год моладзі. Гэта, мы лічым, таксама год культуры, бо хто ў нас актыўна вельмі рухае культуру – гэта моладзь. Культура ў нас павінна заахвочваць моладзь, прыцягваць, далучаць да сваіх каштоўнасцяў. Моладзь - вельмі актыўная, крэатыўная, яна таксама можа зрабіць нейкія штуршкі ў культуры. А што датычыцца аб'яўлення Года культуры, то гэтае пытанне, я думаю, можа быць разгледжана на перспектыву.

Добрый день. Есть ли у Вас любимый театр? А спектакль? спасибо!
Евлампия, Минск

- Напэўна, гаварыць пра любімы тэатр мне некарэктна, бо тады пакрыўдзяцца астатнія тэатры. Што хачу сказаць аб сучасным тэатральным працэсе. Тое, што мне ўдаецца бачыць, тое, што мне ўдаецца наведваць - у кожным тэатры ёсць цікавыя спектаклі. Прыемна бачыць, што ўзровень нашай тэатральнай культуры ўзрастае. Цікавыя новыя пастаноўкі і ў Купалаўскім тэатры. Напрыклад, спектакль "Тата". Драматург Дзмітрый Багаслаўскі, рэжысёр Кацярына Аверкава. Гэта знакамітыя імёны новага пакалення. Вельмі цікава працуе Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, бо ён працуе з маладымі драматургамі-пачаткоўцамі, дае ім, скажам так, шлях у жыццё спачатку на малой эксперыментальнай сцэне. Калі эксперымент становіцца ўдалым, пераходзіць на вялікую сцэну. І там пры тэатры працуе Цэнтр беларускай драматургіі. Г. зн. ёсць магчымасць спачатку дзе пачытаць п'есу, потым дзе яе паставіць. І "Раскіданае гняздо", і іншыя новыя спектаклі гэтага тэатра варта паглядзець. Рускі тэатр цікава працуе. Прычым яго рэпертуар вельмі разнастайны. Ёсць пастаноўкі і паводле класікі, і новая яго прэм'ера "Віва, камедыя", і п'еса "Пясняр". Гэта зноў жа патрыманы малады беларускі аўтар, і п'еса вельмі філасофская аб месцы чалавека, творчай асобы, у нашым жыцці. Вялікі тэатр радуе сваімі прэм'ерамі, працуе і з нацыянальным матэрыялам. За апошнія гады быў вялікі перапынак, і цікава, што з'явілася ў нас нацыянальная опера "Сівая легенда", і нацыянальны балет "Вітаўт". Бо стварыць балет і оперу, гэта, можа, больш складаная справа, чым стварыць драматычны спектакль. А яны на гэта ідуць. І яны ставяць класічныя балеты, аднаўляюць музычную балетную класіку розных пакаленняў ХІХ стагоддзя і так званага Сярэбранага стагоддзя, і тое лепшае, што было створана ў савецкі час, прычым з прыцягненнем знакамітых балетмайстраў і з Расіі, і з Грузіі, і з замежжа. І тое, што яны прадстаўляюць сваю самую значную, самую статусную пляцоўку для мадэрн-балета, для эксперыментальнага танца, гэта таксама вельмі цікава. Наш Акадэмічны музычны тэатр. Тое, што ён звяртаецца да беларускай тэмы (паставіў мюзікл "Соф'я Гальшанская"), гэта таксама прыемна. Я ўжо казала пра лялечныя нашы тэатры. Кожны мае свой твар, і гэтыя тэатры вывелі наша лялечнае мастацтва на вельмі высокі ўзровень. Тэатр юнага гледача, нягледзячы на тое што яго асноўная пляцоўка знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі (спадзяемся, што яна адкрыецца да канца года), працуе вельмі цікава з дзіцячым гледачом і ставіць спектаклі і для дарослых. Ёсць шмат цікавых спектакляў, таму Яўлампіі раю: сачыце за афішай і наведвайце прэм'еры. Сапраўды, не пашкадуеце!