Онлайн-конференция

Вопрос от 23.12.2015 11:05:17

Напэўна, нам вельмі шкада, што Папа перавёў нунцыя, аднак мы - жаўнеры, наш генерал - гэта Папа. Калі ён нам сказаў, мы павінны ехаць. Такая яго воля. Як яму жывецца на Украіне? Мне цяжка сказаць. Я з ім не меў ніякага кантакту. Сёння я атрымаў звестку, што нунцый прыязджае ў Львоў і будзе там усе святы Божага Нараджэння, там адбудзецца першы яго афіцыйны выступ у каталіцкім касцёле, менавіта ў Львове, а не ў Кіеве. Ён так выбраў. Але потым будзе ў Кіеве, на свята Божага Нараджэння, па ўсходнім календары, ён будзе цэлебраваць у Грэка-Каталіцкім саборы.