Онлайн-конференция

Вопрос от 23.12.2015 10:08:41

Дзякуй за такое пытанне, такія пытанні ёсць, хаця ў Беларусі іх вельмі мала. Кожны чалавек сам сабе выбірае веру, я тут нічога не магу сказаць. Каталіцкі касцёл вучыць, што ў Праваслаўнай царкве ёсць тыя самыя сродкі для збаўлення чалавека, што і ў Каталіцкім касцёле. Калі я бачу праваслаўнага біскупа ці святара, ён для мяне такі самы біскуп, як я, такі самы святар. Тут пытанне ў тым, што вы выбіраеце. 

Гавораць, што і праваслаўныя могуць вянчацца ў касцёле... Гэта не так, двух праваслаўных быць не можа, прынамсі, адзін павінен быць католікам. Магло бы быць, калі два праваслаўныя знайшліся ў такой сітуацыі, што няма праваслаўнай царквы вакол, а яны хочуць узяць шлюб. Але гэта не пра Беларусь, вы ж разумееце. Яны павінны выбіраць, адзін бок павінен перайсці ў Каталіцкую царкву. Але ў нас пераход проста так не робяць. Трэба вырашыцца з гэтым пытаннем - малітвы і гэтак далей. А потым ёсць яшчэ курсы падрыхтоўкі, каб чалавек ведаў што робіць, звычайна 3 месяцы, бывае 6 месяцаў - у залежнасці ад таго, у якой сітуацыі людзі знаходзяцца. Але гэта яны самі выбіраюць тую веру, у якой хочуць быць.