Онлайн-конференция

Вопрос от 23.12.2015 10:07:58

Пачнем ад верху, ад Папы. Францішак увесь час кажа: "Я грэшнік". Ходзіць на споведзь. Я таксама хаджу на споведзь. Святары ходзяць на споведзь. Мы - людзі. Чалавек не бывае непаграшымы. Можа такая інфармацыя ў вас з Інтэрнэту, хтосьці нешта напісаў... Мы таксама людзі. Першародны грэх дэфармаваў чалавечую прыроду. Мы добра ведаем, што такое дабро, але ўвесь час чынім зло. І тут трэба таксама памятаць, што Касцёл ніколі не супраць чалавека, нават грэшнага чалавека, а супраць граху, супраць зла. Таму кожны чалавек можа саграшыць, таксама і святар. Для гэтага ёсць споведзь і пакаянне.