Онлайн-конференция

Вопрос от 23.12.2015 09:16:13

Ведаеце, найлепшы падарунак - гэта малітва, усмешка, у нашы часы гэта ўсмешка дзяцей. Я цяпер раблю многа спатканняў. З дзецьмі ўжо было некалькі спатканняў, будзе яшчэ. І вось калі бачыш гэтае дзіця, групу дзяцей, якія прыходзяць на катэхізацыю, яны прыносяць цэлую адкрытку вялікую, кожны там штосьці напісаў, і звычайна малююць біскупа, як ён для іх выглядае. Ужо можна цэлую кніжку з гэтых партрэтаў выдаваць (смяецца).

Не ідзе размова аб матэрыяльных рэчах, толькі аб духоўных. Тое, што зробяць дзеці - гэта для мяне самы дарагі падарунак.