Онлайн-конференция

Вопрос от 22.12.2015 17:38:01

Зразумела, Касцёл мяняецца. Калі хто бачыў жыццё Касцёла 50 гадоў таму, калі завяршыўся 2-і Ватыканскі сабор, тады ўсё было на лацінскай мове. Праз 20 гадоў у Польшчы, напрыклад, ужо на польскую мову перайшлі, а ў Літве яшчэ было на лацінскай мове. Я семінарыю закончыў, усё яшчэ было на лацінскай мове. Усё паволі ішло, бо трэба пераклады зрабіць тэкстаў, а гэта не так проста. Пераклад павінен быць прыгожым, але найперш - верным. Часта задаюць пытанне, чаму мы кажам: "Вось Баранак Божы", а не кажам "Ягнё Божае". Добра, што магу яшчэ раз растлумачыць. Ёсць нормы перакладу. На расійскай мове вельмі прыгожа - агнец. Езус Хрыстас быў мужчынскага роду. А ягнё якога роду? Ніякага. І тут уся праблема. 

Змяненні ёсць у Касцёле. Сёння праз радыё вядзецца трансляцыя Святой Імшы. Пра гэта ўжо ўсе ведаюць. Людзі добра сочаць за гэтым. Раней змянялі час (цяпер не змяняюць), бабця пра тое не чула, і тэлефануе на катэдры, чаму няма Святой Імшы. А яна яшчэ толькі праз гадзіну будзе. 

Споведзь - гэта індывідуальна, гэтага не па скайпе, не па тэлефоне зрабіць нельга. Трэба вочы ў вочы... І тут пакуль без зменаў. А зменаў у жыцці Касцёла многа, не кожны іх бачыць. Хто раней мог падумаць, што будуць паказваць па тэлебачанні нашу анлайн-канферэнцыю...

2-і Ватыканскі сабор стаўся вялікай рэвалюцыяй у жыцці Касцёла. Ён прыняў Дэкрэт аб сродках масавай камунікацыі ў жыцці Касцёла. Так усё і распачалося. Ёсць ватыканскае тэлебачанне, радыё. І скайпам таксама карыстаюцца. Я быў на Сінодзе біскупаў, сядзяць 270 чалавек і, я думаю, палова з іх - з планшэтамі. Але там Інтэрнэту няма. А на перапынку спусціўся на першы паверх, там ужо ёсць Інтэрнэт - карыстайся. Ва ўсім павінен быць парадак.