Онлайн-конференция

Вопрос от 22.12.2015 17:36:52

Я хрысціянін і стараюся размаўляць на той мове, на якой размаўляюць людзі. Я хачу данесці Божае слова на зразумелай чалавеку мове. Калі ты звяртаешся да чалавека на яго мове, ён гэта ўспрымае як знак пашаны да яго краіны, да яго культуры, да самога чалавека. Я ведаю расійскую, беларускую, польскую, як ужо было сказана, ведаю добра літоўскую мову, гэта нялёгкая мова, ангельскую мову і італьянскую таксама. Калісьці, калі быў малы, марыў вывучыць французскую мову. Падабаецца французская мова, але, мабыць, позна ўжо. Ведаеце, усё залежыць ад абставін. У савецкія часы семінарыі былі толькі ў Каўнасе і Рызе. Я пайшоў вучыцца ў семінарыю ў Каўнасе, і трэба было вывучыць літоўскую мову.