Онлайн-конференция

Вопрос от 22.12.2015 17:36:08

Яны ніколі не былі пад забаронай. Касцёл успрымае сёння культуру, якой мы жывём. Мы з радасцю ходзім на канцэрты комікаў, цікавімся гумарыстычнымі праграмамі. У кожным жарце ёсць частка праўды. А калі жарт разглядаць с пункта погляду маральнага, то можна зрабіць добрую выснову, бо людзі могуць не памятаць казання, а жарт будуць помніць. Вось Вам прыклад. У адным з заапаркаў памерла малпа, паўстала пытане, хто будзе замест яе смяшыць людзей. Вырашылі адзець скуру малпы на чалавека, хай патрэніруецца і будзе смяшыць дзяцей. Ніхто не заўважыў, што гэта несапраўдная малпа, і чалавек пачаў выконваць гэтую ролю. Аднойчы чалавек скокнуў так высока, што пераскочыў у суседні вальер, дзе спаў леў. Леў абудзіўся, убачыў малпу і пачаў рычаць і ісці на малпу. А малпа крычыць чалавечым голасам: "Не падыходзь, бо я баюся". А леў адказвае ёй таксама чалавечым голасам: "Не крычы так моцна, бо і мяне і цябе з работы выганяць". Якая тут мараль: і леў, і малпа былі штучныя. Так і з чалавекам, які ён, якое яго хрысціянства - сапраўднае ці штучнае? Можа, ён у Касцёле добра моліцца, а па-за Касцёлам як язычнік павоздіць сабе? Можа ён жыве горш, чым няверуючы чалавек? У меня ёсць шмат кніг пра жарты, і людзі таксама прыносяць мне такія кнігі, і я з задавальненнем іх чытаю.