Онлайн-конференция

Вопрос от 22.12.2015 17:34:15

Памятую калі ў школу хадзіў, распачыналася вялікае будаўніцтва. Вучняў спыталі, куды хто пойдзе вучыцца, і нехта кажа, што пойдзе на будаўніка. А яму адказваюць: "Зараз усё выбудуюць, і ты без работы застанешся". Да сённяшняга дня мы яшчэ не выбудавалі ўсё, будуем і будзем будаваць. Тоё самае і з Касцёлам, але ў іным сэнсе. Будаваць касцёлы - гэта адна справа. Але нам трэба будаваць жывы Касцёл. У кожнай краіне павінен быть свой Касцёл. Касцёл каталіцкі паўсёдны, адкрыты на ўсе культуры, на ўсе мовы. У нашай краіне - гэта беларускі Касцёл, ў Польшчы - польскі, у Літве - літоўскі, хаця ўсюды каталіцкі Касцёл. 

Калі мы паглядзім на апошнія 25 гадоў адраджэння Касцёла, то ўбачым, што сёння ўжо ўсе літургічныя кнігі ў каталіцкім Касцёле выдадзены на беларускай мове. На многіх частках Беларусі беларуская мова - гэта ўжо не замежная, а свая мова. У Касцёле мы цэлебруем для людзей, а не для сценаў. Я адкрыты таксама і на іншыя мовы. Кітайцы да мяне прыйуць, ці хто іншы і скажуць, што яны каталікі, я буду для іх цэлебраваць Святую імшу. 

Я часта езжу па свеце. Вось у Лондане месы цэлебруюцца на 62 мовах, у Маскве мы цэлебравалі на 14. У самой Англіі і ў Валіі (Уэльсе) ёсць 280 польскіх каталіцкіх супольнасцяў, але ніхто не кажа, што гэта польскі Касцёл, гэта ангельскі Касцёл. Таксама і у нас. Ecclesia Semper reformanda - кажа лацінскі выраз - Касцёл заўседы рэфармуецца, заўсёды будуецца, трэба адказваць на выклікі часу. Хто 20 гадоў таму казаў пра генную інжынерыю? Да ніхто слова такога не чуў. Гэты працэс ніколі не завершыцца. Трэба дзякаваць Богу, што ён ідзе, што мы будуем наш беларускі Касцёл.