Онлайн-конференция

Вопрос от 21.12.2015 22:57:28

Кожны касцёл будуецца для людзей, каб там людзі маглі маліцца, каб у сценах гэтага касцёла будаваць жывы касцёл, які складаецца з сэрцаў чалавечых. Касцёл Святога Язэпа знаходзіцца ў цэнтры горада. Сто метраў ад яго знаходзіцца катэдра, якая можа змясціць яшчэ больш людзей. Сёння ёсць іншыя праблемы, якія трэба як мага хутчэй вырашыць. Сёння спальных раёнаў вельмі многа, і там няма касцёлаў, і чалавеку трэба ехаць далёка. Наша першаснае заданне сёння - будаваць там касцёлы - невялікія, функцыянальныя. 

Сёння гэты касцёл забяспечаны, каб нейкая манаская супольнасць, я толькі адзін шлях бачу, выказала пажаданне мець гэты касцёл, я буду першы стаяць пад яго дзвярамі і казаць, каб яго перадалі. Вядома, хацелася, каб там вяшчалася Божае слова, і нам яго перадалі. У яго рамонт трэба будзе ўкласці некалькі мільёнаў даляраў. За гэтыя грошы я пабудую 2-3 невялікія касцёлы ў спальных раёнах, дзе яны патрэбныя. Далей - колькі людзей будзе ў гэтым касцёле, тады, калі катэдра, якая знаходзіцца побач, няпоўная.