Онлайн-конференция

Вопрос от 21.12.2015 21:03:06

Касцёл - гэта боска-чалавечы арганізм. У ім ёсць розныя арганізацыі, камісіі, ёсць і касцёльны суд. Ён найбольш займаецца ануляцыяй сужанства. Прызнання сужанства няважным. У касцёле сёння няма разводу, але ёсць выпадкі, калі ад самага пачатку сужанства было няважным. Суд разглядае гэтую справу, патрэбны сведкі, і ёсць выпадкі, калі абвяшчаецца, што тое першае сужанства было няважнае, людзі разыходзяцца, і можна зноў узяць шлюб, атрымаць касцёльнае блаславенне. Гэта вялікая дапамога, сёння сям'я ў крызісе, мы бачым, што часта звяртаюцца з такімі пытаннямі. Сёлета ў кастрычніку адбываўся ў Ватыкане сінод біскупаў, прысвечаны сям'і. Адбылося спрашчэнне гэтага суду, было дзве інстанцыі: у Мінску першая, у Гродне - другая, ці наадварот, залежыць ад колькасці дыяцэзій. Але сёння адна, другая толькі на выпадкі, калі бок не пагаджаецца з рашэннем першай інстанцыі. У Мінску такі суд ёсць, ён знаходзіцца ў курыі.

Вядучая: - Але прычыны павінны быць вельмі важкія?

Т.Кандрусевіч: - Так, вядома. Напрыклад, хтосьці псіхічна хворы быў, і другая палова не ведала пра гэта. Ці хтосьці з прычыны хваробы не можа мець дзяцей, і другая палова таксама пра гэта не ведала. Шэраг такіх прыкладаў. Найперш трэба ў такім выпадку звярнуцца да свайго пробашча. Не трэба адразу бегчы ў суд. Пробашч скончыў семінарыю, ён вывучаў кананічнае права, можа, ён не мае дактарату, ліцэнцыяту па кананічным праве, але ён гэта ведае ды можа сказаць, ёсць тут якая перспектыва ці не. Проста так суд не развядзе. На жаль, зараз вельмі часта кажуць, што суд не можа развесці. Суд не разводзіць, у нас няма разводу, ён толькі можа прызнаць, што першае сужанства было няважнае ад самага пачатку.