Онлайн-конференция

Вопрос от 21.12.2015 20:16:11

Я маю вельмі вялікае набажэнства да Божай Маці Марыі. Так выйшла, что я, калі быў інжынерам, прыняў рашэнне пайсці ў семінарыю менавіта ў капліцы Маці Божай Вастрабрамскай. Таксама мая родная парафія, дзе я нарадзіўся, у Адэльску, - гэта парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, потым я працаваў пробашчам у Гродзенскай парафіі Божай Маці Анёльскай і пробашчам у парафіі святога Францішка Ксавэрыя, сёння гэта катэдральны касцёл, і там ёсць цудоўны абраз Божай Маці Кангрэгацкай. Вельмі часта так было, што я звяртаўся да Марыі. 

Таксама вельмі часта я маліўся да святога Антонія, ведаем, што ён таксама апякун згубленых рэчаў. Калі што шукаеш-шукаеш, ды не можаш знайсці, памаліся да яго. Ні разу не было, каб штосьці не знайшоў. Але я гэта пераводжу і ў плоскасць духоўнасці, страчанай веры, трэба маліцца да святога Антонія. 

І, вядома, мой апякун - святы Тадэвуш, святы ад цяжкіх справаў, бо для хрысціяніна нельга казаць "немагчымых" - цяжкіх справаў. Напэўна, да ўсіх святых я звяртаюся, але гэтыя мне найбольш блізкія да сэрца.