Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 22:28:10

Сапраўды, вядомы на Купалле звычай, звязаны з пчоламі. Напрыклад, у вёсцы Раеўшчына Маладзечанскага раёна купальскае вогнішча складвалі са старых вулляў, іх спальвалі, каб на гэты год і ў будучыні пчолы вадзіліся і быў мёд. Бо мёд, воск былі каштоўнымі прадуктамі на той час, вельмі дарагімі, іх карысталі як лекі, і на гандаль ішлі. Таму быў такі вось лакальны абрад. Калі казаць пра настаяшчую дату святкавання, як я казаў, правільна будзе і так, і так. Але калі звяртацца да старажытнасці, то варта ўзгадаць, што Купалле - свята сонцастаяння. І мы ўсе ведаем, што сонцастаянне наша - гэта 20-21 чэрвеня. Менавіта ў гэтую дату і адзначалася раней Купалле. Для сучаснага чалавека дзень сонцастаянная – гэта адзін дзень, мы гэта ведаем з астраноміі; а для людзей мінулага розніца паміж 19 і 23 чэрвеня, калі даўжныя ночы адрозніваецаа на некалькі секунд, была нязначная. Таму сонцастаянне для нашых продкаў быў не дзень, а цэлы перыяд, які цягнуўся тыдзень, можа, і болей. Ёсць этнаграфічныя звесткі, што святкаванне магло адбывацца некалькі разоў, сёння ў адной вёсцы, заўтра ў іншай. Тым больш што свята залежала ад назірання за Сонцам, добра, калі на небе не было хмараў, а так вызначалі вельмі прыблізна момант ,калі яно не змяняла свайго становішча адносна гледача з Зямлі. Калі паглядзець на гістарычныя крыніцы XVI стагоддзя, можна прыгадаць хроніку Мацея Стрыкоўскага, у ёй узгадвае, што нашыя продкі адзначалі вялікае купальскае святкаванне ў перыяд з 25 мая па 23 чэрвеня. Тут мы бачым вельмі вялікі перыяд. Калі паглядзець на XIX, XX, XXI стагоддзі, то мы пабачым, што ў гэты час ідэальна ўпісваюцца тры народныя святы: Троіца-Сёмуха, Русальны тыдзень, Купалле. Калі паглядзець на тыя абрады, звычаі, сэнсы, сімволіку, вобразы, якія выкарыстоўваюцца падчас святкавання, то мы заўважым вялікае падабенства і аналогію. Некаторыя абрады перацякаюць з Троіцы на Русальны тыдзень, з Русальнага тыдня на Купалле. У многіх мясцовасцях на Купалле ладзілі праводзіны русалы. Гэта гаворыць пра тое, што існаваў адзіны святочны цыкл, які пачынаўся ў канцы вясны і цягнуўся да сярэдзіны чэрвеня. А ў некаторых мясцовасцях кажуць, што купальскія песні можно спяваць да свята Пятро. Эта фактычна 12 ліпеня, калі глядзець на праваслаўны каляндар. Вось такі вялікі перыяд атрымліваецца, у які можна святкаваць.