Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:48:37

Дзякуй за пытанне. Пра беларускае вяселле і традыцыі можна распавядаць шмат гадзін, бо вяселле святкавалася не толькі  два дні. У традыцыйным вяселлі цыкл расцягваўся ледзь не на месяц. Гэта вельмі складаны працэс, які пачынаўся ад моманту выбару нявесты, сватаўства, запоін. У традыцыйнай культуры размяжоўвалі паняцці вянчанне і вяселле. Вянчанне  - гэта была афіцыйная працэдура, але для традыцыйнай вясковай грамады больш важна было рабіць вяселле, бо вяселле - гэта ўжо благаслаўленне з боку грамадства і грамады, як  з боку жаніха, так і з боку нявесты. А вянчанне - гэта неабходная працэдура, як цяпер у ЗАГСе. Вянчанне і вяселле маглі адзначацца у розныя дні, з розніцай у тыдзень ці два, пры гэтым нават калі маладыя абвянчаліся, а вяселле было праз тыдзень,  ім забаранялі жыць разам. Для менавіта грамады гэта было несапраўдна. Мужам і жонкай яны станавіліся толькі пасля таго, як адбудзецца вось гэтая вяселле.