Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:47:08

Пытанне досыць суб'ектыўнае. Я не ведаю, ці хтосьці падлічваў, колькі людзей святкуюць традыцыйныя беларускія святы, колькі святкуюць запазычаныя заходнія. Так, мы можам казаць пра тое, што ў нас час глабалізацыі, Інтэрнэту, калі мода дыктуе свае правілы, гэтыя святы, якія тут узгадваюцца, Хэлоўін, святога Патрыка, сапраўды набіраюць абароты. Тым не менш, на мой погляд, па сваіх маштабах яны саступаюць святкаванням народных святаў. Але гэта ў пэўнай ступені і трывожны сігнал, калі моладзь звяртае ўвагу на замежныя святы, але не звяртае ўвагі на нашы Каляды. Хэлоўін - насамрэч, такое сумнае свята, калі параўноўваць з нашымі Калядамі. Наконт тых жа масак, разнастайных дзеянняў, у тым ліку і страшных масак, на Каляды таксама падобна апраналіся. Пытанне ў тым, каб зрабіць нашы святы больш папулярнымі, зразумелымі, моладзі растлумачыць, адзін раз паказаць, але паказаць якасна. Гэта вельмі цікава - хадзіць калядаваць. Не проста так прыйсці з пакетам: "Каляда, Каляда! Дайце два!". А калі вось з маскамі, разгарнуць тое дзеянне, якое было, вядома, гэта будзе вельмі цікава. І яшчэ гэта прыбытковая справа.