Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:46:59

Дзякую за пытанне. Асабіста я ў гэтым сэнсе займаюся. Я не магу назваць гэта рэстаўрацыяй ці рэанімацыяй. Такой мэты не стаўлю. Я святкую нашы традыцыйныя народныя святы незалежна ад таго, маюць яны язычніцкія карані ці народныя хрысціянскія. Я асабіста прытрымліваюся святкавання ўсяго народнага календара - Купалля, Каляд, Гуканне вясны, Багач восенню, Масленіца, Дзяды, Радаўніца. Асноўныя святкаванні стараюся не прапускаць. Часта мы разам з сябрамі выязджаем у вёску, дзе далучаемся да святкавання мясцовых жыхароў. Мы і даследуем, і назіраем.

Ведущая: А кто-нибудь может к вам присоединиться?

Д. Скварчэўскі: Тэарэтычна гэта магчыма. Часам робяцца абвесткі і пра каледаванне, Купалле.

Ведущая: А где смотреть информацию?

Д. Скварчэўскі: Гэта сяброўскае асяроддзе, таму неафіцыйнае мерапрыемства. Калі мяне адшукаць у сацыяльных сетках, я магу дапамагчы. Гэта самы верны спосаб атрымаць дадзеную інфармацыю.

Я святкую Купалле ў Чэрвені. Каля няма магчымасці выехаць у вёску, пад Мінскам ёсць музей народнай архітэктуры і побыту - Строчыцы. Там святкуюцца амаль усе народныя святы. Ёсць іншыя музеі, студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзіць святы традыцыйнага календара, у тым ліку Купалле, Багач, калядуюць і ў Мінску, і ў Вязынцы ў музеі Купалы. Ёсць сайт студэнцкага этнаграфічнага таварыства, там публікуюцца ўсе абвесткі, куды можна трапіць.