Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:46:47

Гэта праўда. Але адразу трэба падкрэсліць, што свабодныя норавы, разбэшчанасць, як часта гэта падаецца ў сучасных артыкулах, у літаратуры, гэта перабольшванне. Усе дзеянні рэгламентаваліся звычаёвым правам, грамадой. Менавіта Купалле нават у XIX - пачатку XX стагоддзя пра гэта ўзгадвалі, што такія выхады за межы прынятых норм сапраўды існавалі. І жанчыны маглі правакаваць на вольныя адносіны і наадварот мужчыны жанчын. Пра гэта шмат спяваецца ў купальскіх песнях. Вельмі часта ёсць вобраз, калі рвецца вянок, ці хлопец здабывае вянок, ці рвецца фартух і гэтак далей. Вяселлі граліся пасля Купалля. Часта нараджаліся і дзеці пасля гэтага, але пры гэтым грамада не так асуджала, калі б гэта дзіця нарадзілася ў іншы час. Па-іншаму на гэта глядзелі. Калі мы паглядзім на сакавіцкія песні Гукання вясны, часта ёсць сюжэт, калі спяваецца, як дзяўчына нараджае, сын у яе маленькі. Гэта спявалася з сярэдзіны сакавіка, свята Благавешчанне. І калі мы адкруцім 9 месяцаў назад, тэрмін цяжарнасці, мы атрымліваем, што гэта Купалле. У гэты час, паводле народных прыкмет, прылятае бусел, а бусел, як вядома, прыносіць дзяцей. Гэта ўсё звязана.