Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:45:27

На Купалле праводзіліся абрадавыя гульні, дзе жанілі моладзь, фарміравалі пары. Фарміраваліся пары розным шляхам. Калі праз песні выяўлялася, хто да каго прыхільны, пасля гэтыя пары разам танцавалі, і ў канцы гэтага дзеяння іх "жанілі". І былі такія патрабаванні, каб хлопец правеў дзяўчыну да дому пасля святкавання. Напрыклад, казалі, што яны ішлі шукаць папараць-кветку ці разам ішлі сустракаць сонца. Гэта адзін шлях. Быў яшчэ цікавы спосаб, калі пары фарміраваліся ўсляпую. Дзяўчаты, калі ішлі на Купалле, неслі загадзя падрыхтаваныя ручнікі. Збіраўся карагод хлопцаў, дзяўчаты па чарзе ішлі ў цэнтр. Ручнікамі яны завязвалі вочы, каб не бачыць, хто дзе стаіць. У гэты час спявалася песня. Дзяўчына павінна была падысці і выбраць, не ведаючы каго, і даць яму свой ручнік. І гэта была пара. Хоць людзі стараліся выбраць таго, хто ім спадабаецца, але гэта ў іх не заўсёды атрымлівалася. І этнографы расказваюць, што калі пары фарміраваліся, каб не было праблем паміж сабой, быў спецыяльны час. У гэты час хлопец, які прыхільны да дзяўчыны, мог адбіць у канкурэнта сваю дзяўчыну. Трэці варыянт быў, калі прызначалі адказных людзей і на свой погляд фарміравалі пары. Пасля ладзілі вось гэтыя жартаўлівыя вянчанні, падчас якіх фактычна выконваліся тыя самыя дзеянні, якія на сапраўдным вяселлі. Яны не мелі ніякай юрыдычнай моцы, але яны сведчылі пра прыхільнасць маладых людзей адно да аднаго. Усё ж  час ад часу купальскія пары ўлічваліся. Ці можна параўноўваць 14 Лютага і Купалле? Я не стаў бы гэта параўноўваць, розныя святы, рознае паходжанне, сэнсы. Але ў нашай традыцыі мы можам разглядаць Купалле як свята кахання.