Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:45:00

Адмысловая абрадавая кухня на Купалле сапраўды існавала. Купалле святкавалася ў той час, калі яшчэ не сабралі новы ўраджай. Ураджай яшчэ толькі спее на палетках. Але папярэднія запасы з зімы ўжо моцна пад'елі. І вось гэты час (чэрвень - ліпень) з'яўляўся адным з самых галодных. Гэтая акалічнасць паўплывала на характар кухні на Купалле. Ежа была пераважна раслінная. Амаль усе стравы згадваюцца не толькі этнографамі, але і таксама, калі паглядзець тэксты купальскіх песень, там усё гэта ёсць. Па-першае, гэта была кулага. Гэта страва, якая рабілася з жытнёвай мукі, што разводзілася ў вадзе, пасля крыху падагравалася, потым астывала, туды дадаваліся ягады. Гэта нешта прамежкавае паміж кашай і напоем. Кулага кісла-салодкая была на смак. Гэта першая страва. Другая - гэта разнастайныя варэнікі. Маглі быць з макам, з тварагом, з тым, што ёсць на дадзены момант. Але не з мясам. Акрамя варэнікаў, кулагі, у песнях згадваюцца пірагі з макам, яешня розных відаў. Рабілася яшчэ верашчака, праўда, гэта ўжо мясная страва, каўбасы маглі быць, рыба. Дарэчы, сыры рабіліся.

Ведущая : А было специальное время для еды?

Д. Скворчевский: Тут выбудоўваецца выразная структура. Спачатку ішла падрыхтоўчая частка, калі складвалі вогнішча, запрашалі людзей, прыходзілі, ужо было цёмна. Пакуль прагарыць вогнішча, пакуль яно дагарыць, увесь час спявалі песні. Потым рабіліся розныя гульні, танцы, і прыкладна пасля гэтага ладзілася супольная вячэра.